Галоўная Дзейнасць Навіны Адбыўся лагер для хлопцаў у Жупранах

Адбыўся лагер для хлопцаў у Жупранах

Разабрацца з тэмамі ўдзельнікі спрабавалі падчас Святой Імшы, канферэнцыі, працы па групах, часу пустыні і шмат іншага. Дзень за днём хлопцы раскрывалі ў сабе штосьці новае, што дапамагае ці наадварот перашкаджае знайсці сваё пакліканне. Удзельнікі спрабавалі адказаць на пытанні: “хто я?”, “якія мае страхі, матывацыі, жаданні?”, “а чаму не я?”- а пасля усё гэта даверылі Богу на малітве падзякі і праслаўлення.

Вельмі важна тое, што за гэтыя дні адпачынку хлопцы мелі магчымасць адчуць сябе сапраўднымі мужчынамі, пераадольваючы свой страх пры праходжанні “шляху выпрабаванняў” на кар’еры. Своеасаблівым падарункам аказалася пілігрымка ў Марыйны санктуарый у Гудагай, дзе удзельнікі разважалі над пакліканнем Марыі і іншых людзей веры. Гэта паездка ў Гудагай адзначылася таксама радасным момантам: уступленнем у шкаплер адразу 17 чалавек.

Вельмі каштоўнымі аказаліся сведчанні настаяцеля салезіянаў у Беларусі кс. Віктара Гайдукевіча SDB, Яго Эксцэленцыі ксяндза біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB і іншых святароў сабратоў, якія наведвалі лагер. Немалаважным было таксама сведчанне Іллі Матыяшкоіця – мужа і таты.

Як адзначылі самі ўдзельнікі, гэты лагер сапраўды дапамагае паразважаць над пакліканнем і пры гэтым адпачыць з Богам. Акрамя важных духоўных момантаў хлопцы мелі час на цікавыя гульні, вясёлыя вечары і карысныя гурткі.

 

Падзяліцца: