З восені 2022 года было вырашана праводзіць рэальныя гульні і ў Наваельні, дзе дзейнічае дом дзённага прабывання для дзяцей і моладзі, ў якім падлеткі маюць магчымасць падсілкавацца пасля школьных заняткаў, зрабіць дамашняе заданне і проста добра правесці вольны час.
Каманда салезіянаў супрацоўнікаў на чале з ксяндзом Віктарам Гайдукевічам SDB выехала ў Наваельню 7 лістапада, каб там пазнаёміцца з дзецьмі і распачаць Рэальныя гульні.
Дзеці былі раздзелены на дзве каманды і паўдзельнічалі ў некалькіх эстафетах, пасля адбыўся супольны абед і кожны атрымаў невялікі сімвалічны падарунак.
Цяпер на працягу года ў Наваельні адбудзецца некалькі этапаў гульні і ў выніку вызначыцца каманда-пераможца, якая і атрымае галоўны прыз.