Галоўная Дзейнасць Навіны 29 студзеня ў смаргонскай парафіі Святога Міхала Арханёла ўспаміналі святога Яна Боско. У моладзевым цэнтры адбыўся святочны вечар «Ксёндз Боско-шоў—2017»

29 студзеня ў смаргонскай парафіі Святога Міхала Арханёла ўспаміналі святога Яна Боско. У моладзевым цэнтры адбыўся святочны вечар «Ксёндз Боско-шоў—2017»

Святары, сёстры, аніматары, салезіяне-супрацоўнікі, дзеці, а таксама іх родныя і блізкія, нягледзячы на штодзённыя клопаты і абавязкі, стварылі ў араторыі сапраўднае сямейнанае свята.

«Мы Сям’я! Кожны дом — школа жыцця i любовi». Менавіта пад такім дэвізам прайшло гэтае мерапрыемства. Пра тое, што адбывалася на сцэне і па-за яе межамі, у інтэрв’ю мясцовайэ газеце  «Светлы шлях» расказала адна з арганізатараў і ўдзельніц гэтага свята Вераніка Рогач:

- У першую чаргу на гэтым свяце мы хацелі падкрэсліць важнасць сям’і, а таксама сям’і араторыя, у якую ўваходзіць шмат розных груп — гэта сёстры, святары, салезіяне супрацоўнікі, аніматары, «Савіо-клуб», дзеці і моладзь. Вучачыся любові ў сям’і, мы нясем яе туды, дзе знаходзімся кожны дзень: у школу, на працу, у араторый. Мы — адна вялікая сям’я.

Нягледзячы на тое, што святкаванне прайшло весела і кожны атрымаў для сябе порцыю станоўчых эмоцый, а жадаючыя змаглі стаць удзельнікамі праграмы, рэчы, аб якіх гаварылася са сцэны, былі вельмі сур’ёзнымі. Крызіс сямейных ўзаемаадносін — гэта тое, з чым сёння шмат хто сутыкнуўся ў сваім жыцці. Моладзь, гледзячы на тое, як паўсюль развальваюцца сем’і, не адважваецца зрабіць сур’ёзны крок у будучыню. Якое месца ў гэтым займае дзіця са сваімі штодзённымі патрэбамі? На гэтыя тэмы разам з гасцямі вечара разважалі ўдзельнікі святочнай праграмы.

Арганізатары не маглі заставіць без увагі бурлівага жыцця моладзевага араторыя. Песні, танцы, мініяцюры, гарбата і салодкія пачастункі разам з салезіянскай харызмай — такім араторый ведаюць дзеці і моладзь, такім яго ўбачылі тыя, хто першы раз завітаў сюды на свята.

Крыніца: shliah.by

Фота аўтара.

Падзяліцца: