Галоўная Дзейнасць Навіны 2-гі дзень Салезіянскіх Дзён Моладзі: імша з Нунцыем і Дон Боско Шоў

2-гі дзень Салезіянскіх Дзён Моладзі: імша з Нунцыем і Дон Боско Шоў

Другі дзень на Салезіянскіх Днях Моладзі распачаўся ў дзевяць гадзін раніцы ў касцёле. Удзельнікі памаліліся ютрань, пасля чаго ксёндз Віктар Гайдукевич SDB прамовіў канферэнцыю. Паразважаўшы над словамі рэгіянальнага настаяцеля, моладзь, якая прымае актыўны ўдзел у Дон Боско Шоў, адправілася на генеральную рэпетыцыю, а ўсім астатнім была прапанавана экскурсія по горадзе Мінску.

У 14.00 распачалася ўрачыстая святая Імша, якую ўзначаліў Апостальскі Нунцый арцыбіскуб Габар Пінтэр. Прадстаўнік Святога Прыстола падкрэсліў сваю асабістую прыналежнасць да салезіянскай сям'і, бо 3 гады быў у Таварыстве Св. Францыска Сальскага.

Пасля святой Імшы ў 16.00 распачалася святочная праграма Дон Боско Шоў, падчас якой моладзь з розных араторыяў дзялілася сваімі талентамі, таксама падчас свята віншавалі пераможцаў спаборніцтваў па мікра-футболе "Ккубак Дона Боско 6"які адбываўся ў мінскім араторыі.

Напрыканцы свята быў паказаны дэвіз Генеральнага настаяцеля салезіянскага таварыства кс. Анхеля Фернандэса Арцімэ Sdb на бягучы 2017 год, перакладзены на беларускую мову.

Падзяліцца: