ПРЕЗЕНТАЦЫЯ ВІДЭА ДЭВІЗУ 2026
«Тое, што Ён скажа вам, зрабіце».
Веруючыя, свабодныя, каб служыць
Штогод Дэвіз прапануецца як магчымасць для ўсёй Салезіянскай Сям'і сабрацца разам вакол пэўнай тэмы, каб праз малітву і разважанне, слуханне і дзяленне кожная Група змагла знайсці натхненне для свайго ўласнага духоўнага, харызматычнага і пастырскага шляху.
У святле юбілейнага досведу, Дэвіз 2025, «Замацаваныя ў надзеі, пілігрымы разам з моладдзю», даў нам магчымасць ісці разам з усім Касцёлам, каб сузіраць таямніцу Хрыста, крыніцу і апору нашай надзеі. Вакол тэмы надзеі, якая не падводзіць, мы маглі назіраць, як таямніца Бога-Творцы, Які наведвае нас у Сваім Сыне, працягвае падтрымліваць нас сёння праз сілу Духа. Яна дапамагла нам распазнаваць знакі Бога ў штодзённым жыцці – канкрэтнай рэчаіснасці, якая адлюстроўвае таямніцу Божай любові да нас. Надзея – гэта сіла і пацвярджэнне «ўжо», якое мы перажываем і сузіраем. Яна таксама з'яўляецца крыніцай мужнасці і радасці для «яшчэ не».
У перыяд вялікіх пераменаў і выклікаў, разам з беспрэцэдэнтнымі магчымасцямі Дэвіз 2026 мае за мэту быць духоўным падарожжам, якое прапануе компас для асабістага росту ў веры і росту ў пастырскім досведзе на ўзроўні супольнасці.
У гэтай сувязі мы, як Групы Салезіянскай Сям'і і мясцовыя супольнасці, закліканы пачаць са слухання рэчаіснасці, укаранёнага ў веры ў Хрыста. Такім чынам мы жывём нашым пакліканнем з сапраўднай свабодай.
Гэта свабода, якая заклікае нас рабіць выбар на карысць маладых і ўсіх тых, хто пазбаўлены «віна» надзеі. Гэта свабода, якая вядзе нас да ўмацавання нашай адданасці сталаму паўнавартаснаму развіццю чалавека.
Мы рады сёння прадствіць відэа дэвізу 2026 з перакладам на беларускую мову.