Цуды

Нават у найцяжэйшых жыццёвых сітуацыях кс. Боско нястомна давяраў Божаму Провіду і атрымліваў падтрымку, калі здавалася, што выйсця няма. Божая дапамога і цудоўныя знакі суправаджалі яго ўсё жыццё.


У мяне была моцная дапамога – Марыя Успамога Хрысціянаў

Ксёндз Боско ўва ўсім цалкам даверыўся Марыі. Звяртаўся да Яе, як да Успамогі Хрысціянаў. І адпаведна свайму даверу святар атрымліваў ласкі і быў сведкам цудаў. Ён казаў: “Колькі разоў павінен тлумачыць людзям, што гэта не кс. Боско чыніць цуды. Ён толькі моліцца ў інтэнцыі тых, хто да яго звяртаецца. Гэта ўсё. Цуды ж чыніць Бог, вельмі часта праз пасрэдніцтва Найсвяцейшай Маці. Яна бачыць, што кс. Боско патрэбны грошы, каб накарміць і па-хрысціянску выхаваць тысячы хлопцаў, таму Яна накіроўвае да яго дабрачынцаў і дае ім асаблівыя ласкі”

Кс. Боско ў сваёй сціпласці абмінуў той факт, што надзвычайныя ласкі праходзілі праз яго рукі, дзякуючы яго малітве. Калі скончылася будаўніцтва касцёла Марыі Успамогі Хрысціянаў у Турыне, кс. Боско адважна і з пакораў сказаў, што пабудавала яго сабе сама Марыя Успамога, а ён быў толькі яе касірам. І няма ў гэтай святыні ніводнай цаглінкі, якая б не сведчыла аб ласцы, удзеленай Маці Божай.

Але, нягледзячы на гэтую сціпласць, ужо ў тыя часы слыў ён цудатворцам. Ён аздараўляў людзей і чыніў шмат іншага, што пацвярджала гэтую славу цудатворцы.


Памнажэнне каштанаў

Аднойчы кс. Боско паабяцаў хлопцам, што калі яны вернуцца са шпацыру, на вячэру ў іх будуць каштаны. Мама Маргарыта, якая гатавала ежу для хлопцаў, прыгатавала палову вялікага мяшка каштанаў, яна думала, што гэтага хопіць. Калі галодныя хлопцы вярнуліся дадому, кс. Боско пачаў раздаваць ім каштаны. Яго падапечныя выстраіліся ў чаргу і кожны атрымліваў поўны берэт прысмакаў. Мама Маргарыта зразумела, што так пачастунку ўсім не хопіць і пачала хвалявацца. Аднак святар працягваў шчодра адорваць падыходзячых па чарзе хлопцаў. Калі ўсім выхаванцам вячэра была раздадзена, на дне засталося яшчэ две порцыі – для маці кс. Боско і для яго самога.


Вячэра для ўсіх

Падобным чынам кс. Боско памножыў хлеб. Адным вечарам выхаванцам кс. Боско на вячэру не хапіла хлеба. Бессэнсоўна было адпраўляць хлопцаў у пякарню, таму што яе ўладальнік ітак патрабаваў вярнуць даўгі. Кс. Боско сам пачаў дзяліць вячэру. Гэта было няпроста, бо на 300 хлопцаў было толькі 15 лустачак хлеба. Выхаванцы выстраіліся ў чаргу. Кожнаму з іх кс. Боско даставаў з кошыка па аднаму кавалку хлеба. Калі ўсім выхаванцам хлеб быў разданы, на дне кошыка засталося яшчэ 15 лустачак – столькі ж, колькі было спачатку.


Вяртанне зроку

Аднойчы да кс. Боско прывялі дзяўчынку, якая не бачыла. У яе некалькі год былі хворыя вочы, і ,урэшце, яна ўвогуле страціла зрок. Кс. Боско ўзяў у рукі медальён з выявай Маці Божай Успамогай Хрысціянаў і спытаў у хворай, што яна бачыць. Дзяўчынка паволі павярнула галаву ў бок далоняў святара і беспамылкова пазнала медальён. Дэтальна апісала, што на ім ёсць. Калі медальён упаў на падлогу, яна лёгка яго знайшла. Потым у базіліцы разам з усёй сям’ёй дзяўчынка дзякавала Богу за вяртанне зроку. Праз некалькі год яна ўступіла да Кангрэгацыі Дачок Марыі Успамогі Хрысціянаў (сясцёр салезіянак)


Таблеткі з хлеба

У 1844 годзе ў адным з італьянскіх гарадоў (Montafia d'Asti) захварэў ліхаманкай пэўны чалавек, якога звалі пан Турко. Ніхто з дактароў не мог яму дапамагчы. Сям’я звярнулася за дапамогай да кс. Боско, які параіў хвораму паспавядацца і прыняць св. Камунію. Потым кс. Боско даў яму скрынку з таблеткамі і сказаў піць іх кожны дзень ў пэўнай колькасці, а разам з тым заахвоціў пана Турко тройчы адмаўляць малітву “Вітай, Каралева” да Маці Божай. Пасля некалькіх таблетак хворы, які канешне паспавядаўся і прыняў св. Камунію, поўнасцю аздаравіўся. Усе здзівіліся. Мясцовы аптэкар узяў на аналіз гэтых цудоўных таблетак і не знайшоў у іх нічога акрамя хлеба. Паўторны аналіз правёў другі фармацэўт, і тады абодва спецыяліста пастанавілі, што таблеткі несумненна былі зроблены з хлеба.

Пан Турко адразу ж паехаў у Турын, каб наведаць кс. Боско і падзякаваць яму.  Ён распавёў святару аб праведзеных даследаваннях і аб уражанні, якое гэты выпадак выклікаў у ваколіцах. Кс. Боско засмяяўся і адказаў: “Так, гэта быў хлеб! А тры “Вітай, Каралева”, якія вы маліліся ў стане ласкі, былі яго цудоўным дадаткам. 


Аздараўленне 6 хлопцаў, якія хварэлі воспай.

У маі 1869 года кс. Боско паехаў ў Ланцо (правінцыя Турына) на свята св. Філіпа Нэры, апекуна свайго першага прытулку для моладзі. Усе там былі вельмі засмучаныя, таму што 7 хлопцаў з інтэрната захварэлі воспай, а гэта пагражала распаўсюджванню хваробы. На гэтую навіну кс. Боско адказаў:

  • Свята і воспа не могуць ісці разам. Ідзіце падрыхтуйце хворым адзежу, а я прыйду іх паблагаславіць.
  • Калі хворыя ўбачылі кс. Боско, пачалі прасіць
  • Кс. Боско, кс. Боско! Мы можам устаць? Благаславіце нас!
  • Ці давяраеце Марыі?
  • Так, давяраем!
  • Тады ўставайце!

Кс. Боско паблагаславіў іх і пайшоў. Хлопцы, за выключэннем аднаго, усталі, апрануліся і пабеглі на двор. Ад хваробы не засталося і следу. Адзін з хлопцаў, Баравалле, засумняваўся і застаўся ў ложку. Ён хварэў яшчэ 3 тыдні, а яго сябры даўно забылі пра воспу.


Аздараўленне сенатара Котта.

Сенатар Котта, якому было 83 гады, знаходзіўся пры смерці. Наведаў яго кс. Боско і сказаў:

  • Вы яшчэ не можаце памерці. Вы яшчэ патрэбны. Што б вы зрабілі, калі б Марыя Успамога Хрысціянаў вярнула вам здароўе?
  • Ахвярую па 2 тысячы франкаў на працягу 6 месяцаў на будову касцёла.
  • Добра, тады я вярнуся да маіх хлопцаў і папрашу іх маліцца праз заступніцтва Марыі аб здароўі для вас.

Праз 3 дні сенатар сам прыехаў да кс. Боско і з радасцю аддаў яму першую частку грошаў. Потым ён жыў яшчэ 3 гады і цешыўся добрым здароўем.


Аздараўленне багатага чалавека, які 3 гады не ўставаў з ложка.

16 лістапада 1866 года кс. Боско выйшаў на вуліцы Турына, каб знайсці грошы. Павінен быў тэрмінова выплаціць 3 тысячы франкаў за даручанае яму будаўніцтва базілікі Марыі Успамогі Хрысціянаў.  На вуліцы затрымаў святара слуга, пасланы сваім гаспадаром да кс. Боско. Яго багаты гаспадар з-за хваробы на працягу 3 гадоў быў прыкаваны да ложка. Лекары страцілі надзею на яго выздараўленне. Гэты багаты чалавек паабяцаў скласці ахвяру на будаўніцтва базілікі, калі кс. Боско выпрасіць для яго ў Бога дар палёгкі ў пакутах. Кс. Боско адразу ж пайшоў у дом гэтага чалавека, паклікаў усіх, хто быў у доме (30 чалавек) і памаліўся з імі да Маці Божай Успамогі Хрысціянаў.  Потым святар паблагаславіў усіх і загадаў прынесці гаспадару дома адзежу, каб той мог пайсці ў банк і адразу ж прынесці грошы. Аднак адзежы ў доме не было, бо хворы 3 гады ляжаў у ложку, таму трэба было купіць новую. Здзіўлены хворы пасля столькіх гадоў хваробы першы раз устаў з ложка, пайшоў у банк, прынёс ахвяру ў дом кс. Боско і шчаслівы паехаў у свой палац.


Дождж на свята Унебаўзяцця

У мясцовасці Монтэманьё д’Асці ў Італіі кс. Боско дапамагаў людзям падрыхтавацца да свята Унебаўзяцця Маці Божай. Ужо на першым казанні ён паабяцаў, што скора пойдзе доўгачаканы дождж. Жыхары, якія ўжо некалькі месяцаў не маглі перанесці засуху і хваляваліся за ўраджай вінаграду, кукурузы, бульбы… , пасля гэтых слоў ажывіліся. Задумаліся над тым, што гэты святар, які прыехаў да іх прамаўляць казанні, зробіць са сваім абяцаннем.

Кс. Боско паабяцаў, што дождж пойдзе, але пры адной умове. Усе земляробы павінны быць у стане асвячальнай ласкі і прасіць аб дапамозе Найсвяцейшую Маці.

Ён  казаў:

- 3 дні ўдзельнічайце ў парафіяльных рэкалекцыях, добра паспавядайцеся, як мага лепш падрыхтуйцеся да Святой Камуніі ў дзень Свята, і абяцаю вам у імя Маці Божай, што дождж насыціць вадой патрэсканыя ад засухі палі!

Калі скончылася набажэнства, кс Боско пайшоў у закрыстыю, а трошкі раздражнёны пробашч сказаў:

  • Кс. Боско, вы вельмі адважны!
  • Адважны? Чаму?
  • Вы яшчэ пытаецеся? Вы ж паабяцалі дождж на панядзелак!
  • Я гэта паабяцаў?
  • Вы прымаеце мяне за ілгуна? Спрасіце закрыстыяніна, ён паўторыць кожнае вашае слова. Мы добра ўсё зразумелі, магу вас запэўніць.

І насамрэч, ніколі столькі жыхароў Монтэманьё не імкнулася прыйсці ў касцёл, як за гэтыя тры дні перад святам. Але гэта не ўсё. Людзі стаялі натоўпамі каля канфесіяналаў. Кс. Руа і кс. Кальеро, якія дапамагалі кс. Боско, яшчэ доўга ўспаміналі, колькі працы было ў гэтыя 3 дні.

Тым часам, усе ў ваколіцы з нецярпеннем чакалі свята Унебўзяцця. Увесь час, нібы з насмешкаю, пыталіся ў святара, з вуснаў якога вылецела абяцанне: “Кс. Боско, ці будзе дождж?” А ён спакойна адказваў: “Ачысціце вашыя сэрцы.” І вось надышоў доўгачаканы дзень. Стаяла спякота, і нішто не прадказвала дождж. Кс. Боско рыхтаваўся да казання і час ад часу паглядаў на неба, якое было чыстым, як люстэрка. Зазванілі званы. Лёгкі непакой ахапіў таксама і кс. Боско. Ён задумаўся: “Што я скажу гэтым бедным людзям, калі Маці Божая не спашле ласку?”

Быў незадаволены і нэрвовы з-за гэтага абяцання кс. Боско і мясцовы пробашч. Але кс. Боско быў спакойны і, просячы Найсвяцейшую Маці аб дапамозе і літасці да гэтых бедных людзей, пайшоў на св. Імшу.

Касцёл быў перапоўнены. На небе ні хмаркі. Пасля спеву на праслаўленне Марыі разам з людзьмі кс. Боско пабожна памаліўся “Вітай, Марыя” і пачаў прамаўляць навуку. У гэты самы момант на небе з’явіліся хмары. Святар не паспеў сказаць і 10 сказаў, як усё навокал загрымела, і ўрэшце лінуў дождж.  Людзі ў касцёле ўзрадаваліся. Гэтая радасць была і ў сэрцы кс. Боско, які з энтузіязмам працягнуў казанне на тэму даверу чалавека да дабрыні Маці Божай.

Дождж не скончыўся і пасля Імшы, і людзі яшчэ доўга чакалі, каб пайсці дадому. 


Мадальёны Марыі Успамогі Хрысціянаў.

У той самы год (1866), калі кс. Боско замовіў першыя медальёны Маці Божай Успамогі  Хрысціянаў, у Турыне распачалася эпідэмія. Смерць забрала жыццё многіх.  Аднак выхаванцам кс. Боско і тым, хто дапамагаў у доме нічога не пагражала, бо святар кожнаму з іх даў медальён. Вядомыя таксама цудоўныя аздараўленні хворых, якія апранулі на сябе медальён Марыі Успамогі.


Балагаслаўленне Марыі Успамогі Хрысціянаў

Благаслаўленне, удзеленае праз заступніцтва Марыі Успамогі Хрысціянаў, склаў сам кс. Боско і заўседы ім карыстаўся. Зацвердзіў яго Папа Леў XIII 15 мая 1878 году. Кс. Боско часта паўтараў: “Шукайце дапамогі Марыі Успамогі Хрысціянаў і будзьце ўпэўнены, што яна дапаможа вам больш, чым лекары… Вера ў заступніцтва Марыі Успамогі чыніць цуды паўсюль. Марыя няхай будзе апорай у жыцці,  падтрымкай у смутку і небяспеках, дапамогай у смерці, радасцю ў небе”

Калі кс. Боско ўдзяляў благаслаўленне праз заступніцтва Марыі Успамогі Хрысціянаў непасрэдна хвораму, альбо на адлегласці, ён атрымліваў дар выздараўлення.


Ксёндз Боско і ксёндз Арыонэ

Пасля смерці ксяндза Боско, яго цела было выстаўлена ў касцёле. Людзі натоўпамі прыходзілі, каб развітацца і апошні раз ушанаваць яго. У цырымоніі дапамагалі выхаванцы кс. Боско, сярод якіх быў малады Алоіз Арыоне (Alojzy Orione). Хлопцы прымалі ад людзей розныя прадметы, каб датыкнуцца рэшткаў (цела) памерлага. Тады Алоізу прыйшла думка, каб зрабіць з хлеба шарыкі, датыкнуцца імі цела кс. Боско і раздаць іх людзям. Але, калі ён спешна рэзаў хлеб, моцна парэзаў указальны палец правай рукі. Малады чалавек падумаў, што без пальца не зможа стаць святаром (у тых часах гэта было перашкодай). А святарства – гэта яго найвялікшае жаданне. Хлопец абматаў палец хустачкай і з хваляваннем пабег у капліцу. Датыкнуўся там параненым пальцам да рукі памерлага кс. Боско. Ад глыбокай раны на пальцы застаўся толькі невялікі рубец. 

Бл. Алоіз Арыонэ, заснавальнік чатырох законных супольнасцей, якія апякуюцца старымі людзьмі, хворымі, адзінокімі і сіротамі, ніколі не забываўся пра свайго настаўніка святога Яна Боско.      

 Папа Пій IX заклікаў кс. Боско напісаць успаміны. Шматразова ён падтрымліваў справу святога і матэрыяльна. Падчас яго пантыфікату было зацверджана Таварыства св. Францішка Сальскага, Кангрэгацыя Дачок Марыі Успамогі Хрысціянаў і Асацыяцыя салезіянаў супрацоўнікаў.   

Папа Леў XIII стаў салезіянскім супрацоўнікам. У размове з пераемнікам ксяндза Боско ксяндзом Мікеле Руа Папа расказаў аб сваім пераканні ў святасці памерлага заснавальніка салезіянаў.

Св. Пій X таксама стаў салезіянінам супрацоўнікам і з’яўляецца першым кананізаваным супрацоўнікам. А у 1907 годзе ён падпісаў дакументы аб распачацці працэса беактыфікацыі кс. Боско.

Папа Пій XI кананізаваў кс. Боско ў 1934 годзе.

Папа Пій XII кананізаваў членаў Сям’і салезіянскай – св. Дамініка Савіо і св. Марыю Дамініку Мадзарэлло

Бл. Ян XXIII, калі быў малым хлопцам, чытаў выдадзеныя кс. Боско каталіцкія чытанкі. Як калісці сцвердзіў ён, “былі яны першым і самым эфектыўным дадаткам да рэлігійнага і грамадзкага развіцця”

Папы Павел VI  вельмі ганарыўся тым, што ў яго сям’і быў салезіянін. Ён з павагай падкрэсліваў тры рысы св. Яна Боско: набажэнства да Найсвяцейшага Сакрамэнта, да Марыі Успамогі Хрысціянаў і адданасць Апостальскай Сталіцы.     

Папа Ян Павел I падчас свайго кароткага пантыфікату реэлізаваў  ідэю араторыяў св. Яна Боско праз штотыднёвую катэхэзу-дыялог з міністрантамі.

Папа Ян Павел II у кнізе “Дар і таямніца” успамінае: “Вяртаючыся яшчэ да перадсемінарскага перыяду, не магу абмінуць аднаго асяродку і адной асобы, якая вельмі шмат дала мне ў той час. Гэта менавіта супольнасць маёй парафіі святога Станіслава Косткі на Дэмбніках у Кракаве. У парафіі працавалі ксяндзы салезіяне, якіх аднойчы гітлераўцы забралі ў канцэнтрацыйны лагер. Засталіся толькі стары пробашч і інспектар правінцыі, усе ж астатнія былі вывезены ў Дахаў. Думаю, што ў працэсе фармавання майго паклікання салезіянскае асяроддзе адыграла важную ролю”.

 

Апошняе змяненне Аўторак, 09 Люты 2016 01:26
Іншыя матэрыялы ў гэтай катэгорыі: « Папераджальная сістэма выхавання Рэліквіі »

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Усе тыя, хто церпіць пераслед, з’яўляюцца маімі дарагімі сябрамі.

Св. Ян Боско