Рэліквіі

У 1929 годзе, якраз перад беатыфікацыяй Яна Боско, была адкрыта яго магіла, размешчаная на Вальсэлічэ ў Турыне. Пасля адкрыцця грабніцы, якое было праведзена ў адпаведнасці з працэдурамі, прадугледжанымі кананічным правам для працэсу беатыфікацыі, устаноўлена, што цела памерлага не пашкоджана часам.

Аднак праз 41 год пасля смерці скура святога трохі прыцямнела. Так як цела ксяндза Боско планавалі перанесці ў шкляным саркафагу з Вальсэлічэ на Вальдокко,  навукоўцы і лекары на цырымонію беатыфікацыі абмеркавалі спосаб, дзякуючы якому можна было б асвятліць скуру святога. На жаль, калі ўжылі хімічную формулу, якую прыдумалі, наступіла рэакцыя, якую ніхто не чакаў. Цела было знішчана на іх вачах. Каб беатыфікацыйныя ўрачыстасці змаглі адбыцца, захаваныя рэшткі цела змясцілі ў выкананай з воску копіі цела Яна Боско, а затым выставілі яе для публічнага шанавання. Яшчэ раз рэліквіі святога былі выняты з труны на кананізацыю ў 1934 годзе. Пазней цела Яна Боско было змешчана на сталы час у шкляным саркафагу, які сёння знаходзіцца над бакавым алтаром у Базыліцы Марыі Успамогі Хрысціянаў у Турыне.

У 2006 годзе ў ходзе рэканструкцыі Базылікі была выканана рэпліка статуі святога Яна Боско. У яе была змешчана каштоўная рэліквія - правая рука святога. Сапраўднасць рэліквій пацвердзіла спецыяльная камісія. Косткі далоні святога былі пакладзеныя на ваўнянай тканіне ў металічнай скрынцы, якую пакрылі празрыстым, ахоўным шклом, а затым надзейна замацавалі. Пазней рэліквіі былі змешчаны ў пасрэбранай скрынцы (памеры: даўжыня 27 см, шырыня 9 см, вышыня 16 см) і запячатаны пячаткай Ватыкана ў адпаведнасці з дырэктамі Касцёла. Святыню суправаджае дакумент, які пацвярджае яе сапраўднасць. Сертыфікат сапраўднасці выдадзены праз арцыбіскупа Турына і Дзяржаўнага Сакратара Апостальскай Сталіцы.

Вышэй згаданая скрынка з рэліквіямі правай рукі святога знаходзіцца ўнутры (у грудзях) рэплікі статуі, якая прадстаўляе Яна Боско ў стане спачынку. З 2009 года незвычайная ўрна з рэліквіямі Святога Яна Боско вандруе па краінах, дзе прысутнічаюць салезіяне. Пілігрымка рэліквіярыя па пяці кантынентах адбываецца ў рамках падрыхтоўкі да святкавання двухсотгоддзя з дня нараджэння святога Яна Боско, якое адбудзецца 16 жніўня 2015 года.

Апошняе змяненне Аўторак, 09 Люты 2016 01:30
Іншыя матэрыялы ў гэтай катэгорыі: « Цуды Фільм "Дон Боско" »

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Найлепшай сярэдзінай для нас, каб стаць святымі, з’яўляецца тое, каб мы распазналі Божую волю ў волі нашых кіраўнікоў, ва ўсім, што нам наказваюць і ва ўсім, што здараецца ў нашым жыцці.

Св. Ян Боско