Субота, 19 Сакавік 2016 21:57

Бл. Стэфан Шандор

Аўтар

БЛАГАСЛАЎЛЁНЫ
СТЭФАН ШАНДОР SDB
(István Sándor)
1914 – 1952
Успамін 8 чэрвеня

 

 Стэфан Шандор нарадзіўся ў венгерскім горадзе Сальнок 26 лістапада 1914 г. Быў старэйшым з трох сыноў. Яго бацька працаваў на чыгунцы, а маці была хатняй гаспадыняй. Бацькі выхоўвалі дзяцей у духу каталіцкай веры. Стэфан скончыў мясцовы ўніверсітэт і атрымаў дыплом у галіне металургіі.
 
У дзяцінстве Стэфан быў заўсёды вясёлы, дысцыплінаваны, сардэчны і вельмі сяброўскі. Часта праводзіў час са сваімі аднагодкамі, быў сярод іх лідарам, як калісьці малады Ян Боско. Заўсёды даваў добры прыклад, дапамагаючы малодшым братам у вучобе і малітве. Стэфан кожны дзень выконваў паслугу міністранта падчас святых Імшаў у францішканскім касцёле. Падчас бежмавання прыняў імя Пётр, абяцаючы прытрымлівацца прыкладу гэтага святога.
 
Дона Боско Стэфан выпадкова сустракае ў часопісе “Салезіянскі бюлетэнь”. Чытаючы гэты часопіс, ён нечакана натраплівае на біяграфію св. Яна Боско. Стэфан адразу прадставіў свайму духоўніку жаданне далучыцца да салезіянскага таварыства. У размове на гэтую тэму з бацькамі сустрэў з іх боку неразуменне і супраціў. Бацькі хацелі, каб Стэфан адмовіўся ад гэтай ідэі, але ўсё ж такі яму ўдалося пераканаць іх, што гэта яго жыццёвае пакліканне і толькі будучы салезіянінам ён зможа па-сапраўднаму быць шчастлівым.
 
У 1936 годзе Стэфан быў прыняты ў салезіянскі дом у Клярызэум, дзе на працягу наступных двух гадоў праходзіў асперантат. Там, у друкарні "Дон Боско ", вучыўся на курсах друку. Пасля асперантату распачаў навіцыят, які, на жаль, давялося спыніць у сувязі з абавязацельствам ваеннай службы.
 
У 1939 годзе зноў распачынае навіцыят, і 8 верасня 1940 г. складае свае першыя манаскія абяцанні. Настаяцель адпраўляе маладога салезіяніна ў Клярызэум, дзе ён распачынае выкладаць спецыяльныя прадметы ў салезіянскім каледжы друку. Таксама выконвае абавязкі асістэнта ў араторыі, выхоўваючы мясцовую моладзь як аніматар. Яго намаганнямі развіваецца суполка маладых каталіцкіх рабочых, якая стала лепшай суполкай у акрузе. Беручы прыклад са св. Яна Боско, Стэфан стаў узорам салезіянскага настаўніка.

У 1942 годзе атрымлівае прымусовы выклік на фронт, дзе заслугоўвае сярэбраны медаль за мужнасць. У ваенных акопах стварае нешта накшталт араторыя, дзе паводле салезіянскага духу дадаваў мужнасці і аптымізму маладым салдатам.
 
У канцы Другой сусветнай вайны распачаў адбудову маральнага і матэрыяльнага жыцця грамадства. Асаблівай апекай атуляе бедных маладых людзей, якіх навучаў рамяству і дапамагаў атрымаць прафесію.
 
24 ліпеня 1946 года складае вечныя абяцанні як манах-каад'ютар (законны брат). У 1948 годзе заваёўвае тытул “Майстар друку”. Студэнты, якія атрымалі адукаюцыю ў Стэфана, прымаліся ў лепшыя друкарні не толькі горада, але і ўсёй краіны.
 
Нечакана ў Венгрыі распачынаецца пераслед каталіцкіх школ. Стэфан вымушаны пакінуць навучанне друкарскай справе. Аднак, нягледзячы на забарону, патаемна працягвае навучаць. Выкрыты ўладай быў вымушаны бегчы і ўкрыцца ў адным з салезіянскіх дамоў. Пад выдуманым імем уладкаваўся на працу ў дзяржаўнай друкарні.
 
У ліпені 1952 г. Стэфана арыштоўваюць. Пасля выхаду раніцай на працу сабраты ўжо больш ніколі яго не ўбачылі. Атэістычныя ўлады падверглі яго жудасным мукам, пасля чаго забілі. Брат Стэфан аддаў сваё маладое жыццё за ідэю выхавання моладзі, якую пераняў ад св. Яна Боско.


 

Іншыя матэрыялы ў гэтай катэгорыі: Бл. Міхал Руа »

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Акрамя Езуса не маем лепшай апоры на гэтым свеце і, таксама, не маем лепшага суцяшэння, чым поўны давер Той, якая раздае нам Яго ласкі

Св. Ян Боско