САЛЕЗІЯНСКАЯ СЯМ’Я
Гэта аб’яднанне супольнасцяў, законных і свецкіх інстытутаў, а таксама апостальскіх груп, якія:
У свеце існуе каля 30 груп салезіянскай сям’і, 4 з іх заснаваны непасрэдна ксяндзом Боско (ксяндзы салезіяне, сёстры салезіянкі, салезіяне супрацоўнікі і супольнасць Марыі Успамогі Хрысціянаў).
У Беларусі нясуць служэнне 4 групы:
Апекуном салезіянскай сям’і кс. Боско абраў св. Францішка Сальскага як узор дабрыні, пяшчоты і любові да бліжняга (адсюль паходзіць і назва сям’і – салезіянская).
Салезіянскі дух – стыль жыцця, адметнымі рысамі якога з’яўляюцца вера ў Божы Провід, душпастырская любоў да моладзі, папераджальная сістема выхавання, додбразычлівасць і сямейны дух, творчы падыход і гнуткасць, аптымізм і радасць, укаранёная ў блізкіх адносінах з Богам, адзінства з Касцёлам, вернасць Святому Айцу і адданасць Марыі Успамозе Хрысціянаў.
Араторый – месца сустрэчы маладых людзей, якое павінна быць для іх ДОМАМ, які дае прытулак, КАСЦЁЛАМ, які евангелізуе, ШКОЛАЙ, якая рыхтуе да жыцця, ВУЛІЦАЙ, дзе сустракаюцца і жывуць у радасці сябры.
Няхай у гэтым годзе ласка Пана няспынна будзе з вамі