Парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі г. Дзятлава

ПРОБАШЧ ПАРАФІІ: кс. Здзіслаў Пікула SDB

  • Кантакт

    • вул. Леніна, 13
    • г. Дзятлава, 231460
    • Гродзенская вобл.
    • Тэл.: (8-01563) 2-41-75
  • Расклад набажэнстваў

    • Св. Імша ў нядзелю і святы — 09.00, 11.00, 18.00
    • Св. Імша ў будні — 9.00 (на працягу года), 18.00 (у летні час)
    Адпуст: 15 жніўня
  • Гісторыя

    Дзятлаўскі касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі пабудаваны ў 1646 г. Казімірам Львом Сапегам. У 1743 г. будынак касцёла быў моцна пашкоджаны пажарам. У гэм жа годзе па фундацыі Мікалая Фаўстына Радзівіла пачынаецца аднаўленне святыні архітэктарам Аляксандрам Асікевічам. У 1882 г. яшчэ адзін пажар знішчае дах святыні. У 1900 г. касцёл звонку быў абнесены мураванай сцяной з брамаю і вуглавымі капліцамі. На жаль, ні брама, ні сцяна з капліцамі да нашых часоў не захаваліся. Самабытны помнік архітэктуры 1-й паловы ХVІІ ст., якім з’яўляецца дзятлаўскі касцёл, спалучае ў сабе рысы рэнесансу, ранняга барока з рэшткамі готыкі. Аднанававы будынак касцёла рытмічна падзелены высокімі кантрфорсамі, паміж якімі прарэзаны вялікія аконныя праёмы. Алтарная частка святыні ўяўляе сабой паўцыркулярную апсіду. Галоўная нава будынка перакрыта цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі. У 1751 г. фасад святыні, пашкоджаны пажарам, перабудаваны ў стылі “віленскага барока”: надстроены высокія ажурныя трохярусныя вежы, завершаныя барокавымі “цыбулінамі”. Паміж ажурнымі вежамі змешчаны стромкі фігурны франтон. Калісьці ў цэнтры франтона змяшчаўся гадзіннік, зараз – сімвалічная кампазіцыя “ўсебачнае вока”. Каштоўнай пярлінай касцёла з’яўляецца каменны партал галоўнага ўваходу з алебастравай ляпнінай у стылі ранняга барока. Над парталам узвышаецца барыльеф Маці Божай з Божым Дзіцяткам. У 1751 г. падчас рэканструкцыі касцёла былі зроблены сем алтароў са штучнага мармуру, а інтэр’ер узбагачаны дэкаратыўным аздабленнем у стылі ракако.

НАВІНЫ ПАРАФІІ:

Апошнія навіны

Read 5160 times Апошняе змяненне Аўторак, 03 Май 2016 02:50
Іншыя матэрыялы ў гэтай катэгорыі: « Парафія Свв. Ап. Пятра і Паўла в. Жупраны

Думкі ксяндза Боско

Не выхваляйцеся ніколі тым, што ведаеце. Чым болей ты ведаеш,  тым болей сазнаеш , што шмат не ведаеш.

Св. Ян Боско