Парафія Свв. Ап. Пятра і Паўла в. Жупраны

ПРОБАШЧ ПАРАФІІ: кс. Юзаф Занеўскі SDB

  • Кантакт

    • вул. Багушэвіча, 12
    • в. Жупраны, 231102
    • Ашмянскі р-н
    • Гродзенская вобл.
    • Тэл.: (8-01593) 3-73-01
  • Расклад набажэнстваў

    Адпуст: 29 чэрвеня
  • Гісторыя

    Першы драўляны касцёл у Жупранах быў пабудаваны каля 1550 г. Пад канец XVI стагоддзя каталіцкі храм прыстасоўваюць пад кальвінскі збор. У 1854 г. па фундацыі графа А. Чапскага распачынаецца будаўніцтва новага мураванага касцёла. У працах прымаў удзел беларускі пісьменнік Францішак Багушэвіч. З-за недахопу грошай і паўстання 1863 г. будаўніцтва было прыпынена. У 1875 г. храм дабудоўваюць да канца і асвячаюць у гонар святых апосталаў Пятра і Паўла. У 1900 г. у касцёле адпраўляецца жалобная Імша па святой пямяці Францішку Багушэвічу. Яго магіла і сёння знаходзіцца на могілках за касцёлам. Унутры храма ў 1901 годзе ў сцяну была ўмуравана памятная пліта з партрэтам беларускага песняра, выкананая скульптарам Янам Арасімовічам. Будынак касцёла пабудаваны ў стылі неаготыкі. Аб'ёмна-прасторавы выгляд касцёла даволі спрошчаны: накрыты двухсхільным дахам цагляны паралелепіпед, да якога з франтальнага боку далучаецца вежа. Касцёл адрозніваецца ад іншых храмаў выдатнай паліхромнай бутавай муроўкай фасада з рэльефнымі карункамі. Каменныя плоскасці сцен арганічна спалучаюцца з абтынкаванымі фігурнымі лапаткамі ў кутах масіўнага аб'ёму. З незвычайным густам падабрана колеравая гама камянёў: ад жоўтай охры да тэракотава-чырвонага. Імклівасці ўгару надаюць святыні маленькія вежачкі, якія абрамляюць галоўную вежу, а таксама бакі святыні.

НАВІНЫ ПАРАФІІ:

Прачытана 5009 разоў Апошняе змяненне Аўторак, 21 Верасень 2021 21:51

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Не выхваляйцеся ніколі тым, што ведаеце. Чым болей ты ведаеш,  тым болей сазнаеш , што шмат не ведаеш.

Св. Ян Боско