У верасні 1988 года прыняў Сакрамант Бежмавання ў г. Нясвіжы, які ўдзяліў падчас свайго візіта ў Беларусь кард. Юзаф Глемп.
У 1992 скончыў сярэднюю школу № 70 у г. Мінске і распачаў Навіцыят у Чэрвінску над Віслай у Польшы, дзе ў 1993 годзе склаў свае Першыя Манаскія Абяцанні.
- 1993 – 1995 – праходзіў двухгадовую навуку філасофіі ў г. Кракаве (Польша).
- 1995 – 1996 – выхаваўчая практыка ў г. Маскве.
- 1996 – 1997 – працяг выхаваўчай практыкі ў Беларусі (Жупраны і Крупава).
- 1997 – 2001 – прайшоў курс тэалогіі ў г. Кракаве (Польша), атрымоўваючы ступень магістра фундаментальнай тэалогіі.
4 чэрвеня 2001 года у мінскай архікатэдры імя Найсвяцейшай Панны Марыі прыняў святарскае пасвячэнне праз малітву кансэкрацыі яго эксэленцыі арцыбіскупа Мінска – Магілёўскай архідыяцэзіі кард. Казіміра Свёнтэка.
2001 – 2006 – спаўняў святарскую паслугу ў парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні, дзе быў адказным за араторый і вікарыем.
2006 – 2011 – адміністратар парафіі Божага Цела ў в. Дварэц.
2011 – 2014 – Дырэкрар Супольнасці і пробашч парафіі ў Дзятлаве.
Ад 2014 года па сёняшні дзень спаўняе свае пастыркае служэнне ў Смаргоні, дзе з’яўляецца Дырэктарам Супольнасці і пробашчам прафіі св. Міхала Арханёла.