ПРОБАШЧ ПАРАФІІ: кс. Алег Жураўскі SDB

  • Кантакт

    • вул. Балыша, 1
    • г. Смаргонь, 231000
    • Гродзенская вобл.
    • Тэл./Факс: (8-01592) 2-27-95; 2-24-78
  • Расклад набажэнстваў

    • Св. Імша ў нядзелю і святы — 8.00, 9.30, 11.00, 13.00, 18.00
    • Св. Імша ў будні — 8.00, 9.00, 18.00
    Адпуст: 29 верасня
  • Гісторыя

    Святыня ў Смаргоні была ўзведзена ў 1606-1612 гг. Мікалаем Багуславам Зяновічам як кальвінскі збор, а ў 1621 г., дзякуючы Сафіі Зяновіч, будынак збору быў перададзены пад каталіцкі касцёл і асвячаны ў гонар Св. Тройцы. У 1655 г. касцёл быў моцна пашкоджаны, аднак неўзабаве вернікі за ўласныя сродкі аднаўляюць яго. У 1866-1921 гг. будынак касцёла перадаецца ва ўласнасць праваслаўным. Храм перайменаваны ў Міхайлаўскую царкву. Каталікі вяртаюцца ў сваю святыню толькі ў 1926 г., а ў 1947 г. храм зачыняюць камуністычныя ўлады і прыстасоўваюць пад выставачную залу. У 1990 г. касцёл быў вернуты католікам і ў прасторнай наве касцёла зноў загучала малітва да Бога. Сёння каталіцкая святыня Смаргоні носіць тытул св. Міхала Арханёла. Касцёл з'яўляецца выбітным помнікам архітэктуры рэнесансу. Цэнтрычны васьмігранны храм мае выцягнутыя па падоўжанай восі прапорцыі. Унутраная нава перакрытая мураваным купалам, які звонку накрыты шатровым дахам. Да галоўнага фасада далучаецца двух'ярусная вежа-званіца, завершаная шатровым дахам. У месцы злучэння званіцы і асноўнага аб’ёму пастаўлена невялікая цыліндрычная вежа з вітымі ўсходамі ўнутры.

НАВІНЫ ПАРАФІІ:

Апошнія навіны

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter»
Read 2283 times Апошняе змяненне Кра 27, 2017
Іншыя матэрыялы ў гэтай катэгорыі: Араторый Св. Яна Боско Смаргонь »

Пра нас

Кіраўніцтва Рэлігійнай Каталіцкай Місіяй “Таварыства св. Фрацішка Сальскага”

Рэгіянальны Настаяцель Місіі:
кс. Віктар Гайдукевіч SDB

Вікарый і эканом Місіі:
кс. Алег Жураўскі SDB

Радныя:

Каляндар

Кастрычнік 2017
Нд Пн Вт Ср Чц Пт Сб
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31

Выбраныя запісы

  • Салезіянскі святар Тытус Зэман абвешчаны бласлаўлёным
    30 верасня 2017 у Браціславе ксёндз салезіянін Тытус Зэман
  • Генеральная Настаяцельніца Дачок Марыі Успамогі наведала Беларусь
    27 верасня 2017 года ўпершыню наведала Беларусь Генеральная Настаяцельніца
  • Дабрачынная акцыя ў падтрымку школьнікаў са шматдзетных сем’яў прайшла ў Мінску
    Таварыства святога Францішка Сальскага прыняло ўдзел у дабрачыннай акцыі,
Угору