ПРОБАШЧ ПАРАФІІ: кс. Люцыян Дамброўскі SDB

  • Кантакт

    • в. Баруны, 231123
    • Ашмянскі р-н
    • Гродзенская вобл.
    • Тэл.: (8-01593) 3-33-47; 3-33-62
  • Расклад набажэнстваў

    • Св. Імша ў нядзелю і святы — 9.30, 18.00
    • Св. Імша ў будні — 18.00
    Адпуст: 29 чэрвеня
  • Гісторыя

    Цудоўны абраз Найсвяцейшай Багародзіцы, які сёння ўшаноўваюць у барунскім касцёле, шмат гадоў быў ва ўладанні базыльяніна Язафата Бражынца, які праз яго цудоўную моц чыніў шматлікія цуды. Пасля яго смерці абраз перайшоў у спадчыну Мікалаю Песляку, сваяку ўніяцкага манаха, якому ён даручыў апеку над каштоўным скарбам. Таксама перад смерцю заклікаў яго, каб абраз быў выстаўлены для агульнай пашаны. Мікалай Песляк, аднак жа, не паслухаў айца Язафата і схаваў святыню ў скрыню ў сваім фальварку ў Казякоўшчыне. Неўзабаве Мікалай цяжка захварэў, а ў агоніі раптам аб’явілася яму Марыя са словамі: “Чаму не дбаеш аб належным месцы для Майго абраза, які атрымаў ад Майго вернага слугі Бражынца? Прагну, каб людзі, якія просяць дапамогі ў Майго Сына, атрымоўвалі яе пры Маім абразе”. Марыя сама ўказвае месца, дзе павінна разлівацца Яе святая ласка – барунскі лес. Напалоханы Мікалай Песляк змяшчае абраз у невялікай драўлянай капліцы на дрэве каля месца аб’яўлення. У 1692 г. на гэтым месцы была пабудавана ўніяцкая драўляная царква, на ягоныя ж сродкі. У 1700-1707 гадах на месцы драўлянай узведзена мураваная царква, якая была знішчана пажарам, а ў 1715 г. адноўлена ўніяцкім Мітрапалітам Лявонам Кішкай.

    У 1747-1757 гадах па праекце архітэктара А. Асікевіча будуецца новая мураваная царква (дабудавана ў 1760-1770 гг.). У 1778-1793 гг. каля святыні быў пабудаваны каменны кляштарны корпус айцоў базыльянаў, рэканструяваны ў канцы XIX стагоддзя. У 1793 г. пры кляштары адкрываецца школа, у якой вучыліся І. Хадзько, Ю. Корсак, А. Адынец. У 1920 г. тут пачала працаваць беларуская настаўніцкая семінарыя.

    У 1833 г. ва ўніятаў адбіраюць кляштар і аддаюць праваслаўным. Святыню пасля рэканструкцыі называюць у гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы, але ўжо ў 1922 годзе царква перадаецца католікам лацінскага абраду. Святыня і па цяперашні час з'яўляецца рыма-каталіцкай.

    Касцёл з’яўляецца помнікам архітэктуры «віленскага» барока і ракако. Уяўляе сабой 3-нефную 2-вежавую базыліку з паўкруглай апсідай. Накрыты 2-схільным дахам. Вежы пастаўлены пад вуглом да бакавых наваў касцёла. На жаль, адной вежы няма (ёсць толькі падстава пад яе): альбо яна была недабудаваная ў свой час, альбо разбурана падчас розных войнаў і катаклізмаў. З абодвух бакоў да вежаў прымыкаюць арачныя барочныя брамы (паўночная злучае касцёл з 2-яруснай вежай-званіцай). Насупраць касцёла пабудавана капліца-ратонда ў аднолькавым стылі з касцёлам.

НАВІНЫ ПАРАФІІ:

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter»
Прачытана 1169 разоў Апошняе змяненне Кра 27, 2017

Пра нас

Кіраўніцтва Рэлігійнай Каталіцкай Місіяй “Таварыства св. Фрацішка Сальскага”

Рэгіянальны Настаяцель Місіі:
кс. Віктар Гайдукевіч SDB

Вікарый і эканом Місіі:
кс. Алег Жураўскі SDB

Радныя:

Каляндар

Кастрычнік 2017
Нд Пн Вт Ср Чц Пт Сб
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31

Выбраныя запісы

  • Салезіянскі святар Тытус Зэман абвешчаны бласлаўлёным
    30 верасня 2017 у Браціславе ксёндз салезіянін Тытус Зэман
  • Генеральная Настаяцельніца Дачок Марыі Успамогі наведала Беларусь
    27 верасня 2017 года ўпершыню наведала Беларусь Генеральная Настаяцельніца
  • Дабрачынная акцыя ў падтрымку школьнікаў са шматдзетных сем’яў прайшла ў Мінску
    Таварыства святога Францішка Сальскага прыняло ўдзел у дабрачыннай акцыі,
Угору