Смаргонь аб'явы - Пальмовая Нядзеля (14.04.2019 г.)

Літургія Святога Пасхальнага Трыдуум:
Вялікі Чацвер і Вялікая Пятніца - 19:00
Вігілія Пасхальная - 21:00

Вялікі Чацвер
19:00 – Літургія Вячэры Пана, пасля адарацыя пры Цямніцы Пана да гадз. 22:00 - ADMA.

Вялікая Пятніца
Адарацыя пры Цямніцы Пана: 8:00 - Ютрань (святары і сёстры); 9:00 – 11:00 – Легіён Марыі; 11:00 – 13:00 – Жывы Ружанец; 13:00 – 15:00 – Маці ў малітве;
15:00 – Апошні Крыжовы Шлях;
16:00 – 18:00 – Апостальства Душ Чысццовых і Апостальства Добрай Смерці.
19:00 – Літургія Вялікай Пятніцы.

Адарацыя пры Гробе Пана: да гадз. 22:00 - Салезіяне Супрацоўнікі.

Вялікая Субота – Адарацыя пры Гробе Пана праз цэлы дзень.
21:00 – Літургія Вігіліі Пасхальнай (на вуліцы).
(Пасля начное чуванне падрыхтаванае праз моладзь)

У Велікодную Нядзелю – св. Імша з працэсіяй Рэзурэкцыйная ў Вялікодную Нядзелю а гадз. 6:00 (трыкротна пройдзем даакола нашай святыні праслаўляючы Бога нашай малітвай і спевам), наступныя св. Імшы а гадзінах: 10:00; 14:00 і 18:00.

У Велікодны Панядзелак св. Імшы а гадз. 8:00; 10:00; 13:00 і 18:00.
************************************************************************
У Вялікую Суботу благаслаўленне вялікоднай ежы:
ў касцёле – ад гадзіны 9:00 да 18:00 (кожную гадзіну).
па вёсках: 10:00 – Укропенка; 10:15 – Калпея; 10:40 – Клідзеняты; 11:00 – Сукневічы; 11:15 – Шутавічы; 11:45 – Галяшонкі; 12:00 – Глінная; 12:20 – Вялікая Мыса.
****************************************************************************
Паважаныя парафіяне. З 24 па 26 мая ў Смаргоні адбудуцца Салезіянскія Дні Моладзі. Да нас прыедзе моладзь з іншых гарадоў. Таму звяртаемся да вас, з вялікай просьбай, хто мог бы прыняць іх на начлег, на 2 ночы, просім запісацца ў араторыі на вахце. Дзякуем шчыра і заклікаем да адкрытасці вашых сэрцах і дамоў.

28 красавіка, пасля Святой Імшы на 12:00 запрашаем дзяцей і бацькоў на "Свята вясенніх і летніх імяніннікаў". У праграме: Пасхальная батлейка, забаўляльная праграма, напрыканцы сюрпрыз для імяніннікаў, салодкі пачастунак. Чакаем вас.
******************************************************************************
Таксама да нашай Парафіі накіроўвае просьбу Вышэйшая Духоўная Семінарыя ў Гродна, з просьбай аб матэрыяльная дапамозе, якую належыць злажыць да канца красавіка, а менавіта: мяса, яйкі, садавіна, агародніна (акрамя бульбы) (кампоты, варэнне, салаты і іншыя “закаткі”), а таксама і грашовыя ахвяры. Ад імя Пракуратара Семінарыі складаем Вам шчырыя падзякі за ахвярнасць. Дары для семінарыі можна складаць на вахце Моладзевага Центра.

Прачытана 22 разоў Апошняе змяненне Нядзеля, 14 Красавік 2019 22:56

Думкі ксяндза Боско

Хто давярае Марыі, той ніколі не зведае расчаравання.

Св. Ян Боско