Араторый Св. Яна Боско

АДКАЗНЫ: кс. Алег Каралёў SDB

Супольнасць Укантакце: https://vk.com/aratoryj_minsk

  • Расклад працы

    • для ўсіх жадаючых дзверы араторыя імя Св. Яна Боско адчынены з чацвярга па нядзелю з 18.00 да 21.00 — у гэтыя дні запрашаем правесці час разам, выпіць гарбаты, пагуляць у спартыўныя і настольныя гульні, скончыць дзень супольнай малітвай і паслухаць традыцыйнае салезіянскае «слоўка на дабранач».
    • Тэматычныя сустрэчы: Кожны чацвер і субота — «асабліва» спартыўныя дні: запрашаем хлопцаў на футбол, дзяўчат — пагуляць у разнастайныя настольныя гульні і выпіць гарбаты. Кожную пятніцу ў 20.00 — час для супольнай ружанцовай малітвы. Для дзяцей араторый працуе па нядзелях з 11.00.
    • Паглыбляем веру: аўторак, 20.30 — катэхеза для працуючай моладзі серада, 20.30 — катэхеза для студэнцкай моладзі Таксама, у адпаведнасці са сваім раскладам, праводзяцца катэхезы для школьнікаў, маладых сем’яў (СМС), дарослых і іншых груп.
    • Сардэчна запрашаем быць разам!
  • Гісторыя

    Прапанова аб узвядзенні моладзевага цэнтра (араторыя) пры парафіі ў Серабранцы была прадстаўлена кіраўніку адміністрацыі Ленінскага раёна г. Мінска спадару Валерыю Мяцу, які ў сваю чаргу прапанаваў набыць недабудаваную спартыўную залу пры жылым доме па вуліцы Пляханава, 28, корпус 1, што і было зроблена пасля нядоўгіх перамоваў з уладальнікамі гэтага аб’екта. У 1999 годзе з Божай дапамогай была выкуплена гэтая частка будынка і распачаліся будаўнічыя працы. Будынак быў асвячаны 8 снежня 2000 года Апостальскім Нунцыем у Беларусі арцыбіскупам Дамінікам Грушоўскім. Араторый імя святога Яна Боско функцыянуе з 8 снежня 2000 года. За гады яго існавання выкарыстоўваліся розныя метады працы з дзецьмі і моладдзю: разнастайныя суполкі, правядзенне вакацый для дзяцей і моладзі, штодзённая праца цэнтра ў якасці спартыўнай залы, арганізацыя рознапланавых мерапрыемстваў. Усю гэтую працу праводзяць святары і клерыкі Таварыства святога Францішка Сальскага, законныя сёстры Кангрэгацыі Дачок Марыі Успамогі, а таксама група моладзі, якая аказвае ім дапамогу (аніматары). Араторый функцыянуе пры фінансавай падтрымцы ахвярадаўцаў. Наведваюць цэнтр розныя групы дзяцей і моладзі: як парафіяне і вернікі іншых парафій, так і няверуючыя.

Апошняе змяненне Серада, 24 Сакавік 2021 10:35

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Жывіце ў вялікай радасці, толькі не грашыце

Св. Ян Боско