КАНГРЭГАЦЫЯ ДАЧОК МАРЫІ УСПАМОГІ 

 СЁСТРЫ САЛЕЗІЯНКІ

(Figlie di Maria Ausiliatrice - FMA)

 

Дaчок Марыі Успамогі хрысціян заснаваў Святы Ян Боско ў Італіі ў 1872 годзе. Святы заснавальнік заўважыў складаную сітуацыю прамысловага Турыну. У горад прыбывалі шматлікія натоўпы дзяўчат і хлопцаў у пошуках сродкаў для існавання. У большасці былі яны сіротамі і не мелі дзе прытуліць галавы. Ксёндз Боско бачыў у іх птушанят, якіх выкінулі з гнязда ў брутальны свет дарослых. Вырашае атуліць іх сваёй апекай і адчыняе для іх араторыя, школы і майстэрні. У выніку ў 1854 годзе з Божага благаслаўлення паўстае мужчынская галіна салезіянаў – Таварыства Святога Францішка Сальскага, накіраванае на выхаваўчую працу з маладымі хлопцамі, каб учыніць з іх добрых хрысціянаў і сумленных грамадзянаў.

У 1861 годзе папа Пій IX - вялікі сябар Ксяндза Боско - запрапанаваў яму зрабіць для бедных дзяўчат тое, што робіць для хлопцаў з вуліц. Божую волю ў гэтай справе Святому Выхаваўцы аб’яўляе ў адным са сноў Найсвяцейшая Багародзіца. У сне ён бачыць прыгожую даму ў асяроддзі шматлікіх дзяўчат, якая звяртаецца да яго з просьбай: паклапаціся пра іх, гэта мае дочкі.

У 1862 годзе Ксяндз Боско пазнаў Ксяндза Дамініка Пістарыно, вікарыя парафіі ў Mornese (Генуя - Італія), які з’яўляўся аякуном Дачок Беззаганнай Панны Марыі – суолкі дзяўчат з Mornese, якія дасканалілі ўласную святасць і праводзілі апостальства сярод жанчын. Менавіта з гэтай невялікай суполкі паходзяць першыя сёстры новай жаночай кангрэгацыі Дачок Марыі Успамогі Хрысціянаў. 5 жніўня 1872 года, адзінаццаць з іх складаюць першыя шлюбы. Яны становяцца - як і хацеў Заснавальнік - жывым помнікам падзякі Марыі Успамозе хрысціянаў. На чале новага жаночага Таварыства стала Святая Марыя Даменіка Мазарэлло, узнаная пазней праз Касцёл за сузаснавальніцу Кангрэгацыі. Мінавіта гэтая сястра была самай стараннай і вернай Ксяндзу Боско ў станаўленні і фарміраванні першай супольнасці і рэалізацыі яе выхаваўчай харызмы.

Новае Таварыства пачало хутка расці. Пасля пяці гадоў існавання Кангрэгацыі першыя місіянеркі пакідаюць італьянскую зямлю і едуць несці свет Божага Слова ў Амерыку, каб там даваць маладым людзям Хрыста і паўтараць услед за Святым Янам Боско: Бог цябе бачыць і любіць. Неўзабаве Салезіянкі прыбываюць на ўсе кантыненты нашай зямлі, з радасцю даючы сведчанне любові і дабрыні да дзяцей і моладзі

Салезіянкі працуюць таксама і на нашай Бацькаўшчыне. Першыя сёстры прыбылі ў беларускі край 19 верасня 1991 года. Былі імі: с. Тэрэза Сольнічэк FMA, с. Габрыэля Рохдэ FMA і с. Вераніка Шымуковіч FMA. Першы дом быў зацверджаны у Смаргоні, дзе сёстры аселі каля роднай салезіянскай парафіі. Апякаваліся таксама моладдзю з Бабруйска, дзе заснавалі араторый, і музычны гурток “Magnificat”. У 1997 годзе салезіянкі ўтвараюць дом у сталіцы нашай Айчыны.

Дочкі марыі Успамогі ў мясцовасццях сваёй працы нясуць радасць, салезіянскі аптымізм і ахвярную працу з маладым пакаленнем. Сёстры, супольна з салезіянамі праводзяць араторыі, ўдзельнічаюць у шматлікіх моладзевых акцыях, а таксама навучаюць моладзь і дзяцей на катэхэзах і малітоўных спатканнях.

Сёння ў Беларусі сёстры прысутнічаюць у двух манаскіх супольнасццях:

 

 

МІНСК ( пры парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Серабранцы)

  • С. Тэрэза Сольнічэк FMA (дырэктар суполнасці)
  • С. Люцыя Бальцэвіч FMA
  • С. Валянціна Кот FMA

Адрас суполнасці:

Вул. Пляханава, 53/12

220085 МІНСК

 

СМАРГОНЬ ( пры парафіі св. Міхала Арханёла)

  • С. Ірына Барцэвіч FMA ( дырэктар супольнасці)
  • С. Вераніка Блізьнюк FMA

Адрас супольнасці:

Вул. Якуба Коласа 49/47

231000 СМАРГОНЬ

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter»
Іншыя матэрыялы ў гэтай катэгорыі: Супрацоўнікі »

Пра нас

Кіраўніцтва Рэлігійнай Каталіцкай Місіяй “Таварыства св. Фрацішка Сальскага”

Рэгіянальны Настаяцель Місіі:
кс. Віктар Гайдукевіч SDB

Вікарый і эканом Місіі:
кс. Алег Жураўскі SDB

Радныя:

Каляндар

Кастрычнік 2017
Нд Пн Вт Ср Чц Пт Сб
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31

Выбраныя запісы

  • Салезіянскі святар Тытус Зэман абвешчаны бласлаўлёным
    30 верасня 2017 у Браціславе ксёндз салезіянін Тытус Зэман
  • Генеральная Настаяцельніца Дачок Марыі Успамогі наведала Беларусь
    27 верасня 2017 года ўпершыню наведала Беларусь Генеральная Настаяцельніца
  • Дабрачынная акцыя ў падтрымку школьнікаў са шматдзетных сем’яў прайшла ў Мінску
    Таварыства святога Францішка Сальскага прыняло ўдзел у дабрачыннай акцыі,
Угору