У 1996 скончыў сярэднюю школу і паступіў у Беларускі недзяржаўны інстытут правазнаўства.
У 1997 годзе распачаў сваё служэнне як міністрант у парафіі св.Яна Хрысціцеля ў Мінску.
У 2001 годзе скончыў інстытут правазнаўства. У гэтым жа годзе распачаў працэс фармацыі ў прынавіцыяце ў Славакіі ў г. Банска Быстріца.
У 2002 годзе прыняў сакрамэнт Бежмавання ў г. Банска Быстріца, Славакія.
Першыя манаскія абяцанні склаў у 2003 годзе ў г. Попрад, Славакія.
2003 – 2005 – праходзіў двухгадовую навуку філасофіі ў г. Жыліна, Славакія.
2005-2006 – выхаваўчая практыка ў парафіі св. Міхала Арханёла ў г.Смаргонь.
2006-2007 – працяг выхаваўчай практыкі прайшоў у г. Васто, Італія.
2007-2011 – прайшоў курс тэалогіі ў г. Турын, Італія.
30 ліпеня 2011 года у мінскай архікатэдры імя Найсвяцейшай Панны Марыі прыняў святарскае пасвячэнне праз малітву кансэкрацыі Яго Эксцэленцыі Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.
2011 - 2015 святарская паслуга ў парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Мінску, дзе з‘яўляўся адказным за араторый і вікарыем.
2015 - 2016 святарская паслуга ў парафіі Св. Міхала Арханела ў Смаргоні, дзе з‘яўляўся адказным за араторый, вікарыем і эканомам супольнасці.
З кастрычніка 2016 - святарская паслуга ў супольнасці Св. Яна Боско ў Мінску, дзе на дадзены момант з‘яўляецца Дырэктарам.