ПРОБАШЧ ПАРАФІІ: кс. Казімір Шыдэлко SDB

  • Кантакт

    • Адрас: пасёлак Лясны
    • 017 265-19-75 (касцёл) 029 386-31-74 (кс. Казімір) 017 248-50-13 (кс. Казімір)
    • Сайт парафіі: baraulany.sdb.by
    • Даезд: аўтобусны прыпынак «Зялёны бор» даезд аўтобусам 113
  • Расклад набажэнстваў

    • Штодзень і ў святы, якія не прыпадаюць на нядзелю:      19.00 — святая Імша (на беларускай мове).
    • У нядзелю:           09.30 — святая Імша (на беларускай мове).      11.30 — святая Імша для дзяцей (на беларускай мове).
    • Першы чацвер месяца — набажэнства ў 18.00 у інтэнцыіі новых пакліканняў да святарскага і манаскага жыцця.
    • Першая пятніца месяца — вячэрняе набажэнства як перапрашэнне за грахі і малітва аб добрай смерці.
    • Першая субота месяца — набажэнства да Найсвяцейшай Панны Марыі.
    • Першая нядзеля месяца — адарацыя з працэсіяй пасля святой Імшы а 13-й гадзіне.
    • З 15 па 23 чысло кожнага месяца — навэнна да Маці Божай Успамогі Хрысціянаў.
    • 24 чысло кожнага месяца — набажэнства да Маці Божай і працэсія.
    • Апошні дзень месяца — набажэнства да святога Яна Боска, малітвай за дзяцей і моладзь.
  • Гісторыя

    10 верасня 2000 г. кардынал Казімір Свёнтэк сваім дэкрэтам абвясціў аб заснаванні парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах (Мінскі раён). 13 сакавіка 2001 г. парафію зарэгістраваў Мінскі абласны выканаўчы камітэт.

    Пад будаўніцтва будучай капліцы і касцёла была выдзелена пляцоўка памерам 0,8 га на прыгожым узгорку на паўночнай ускраіне пасёлка Лясны, які знаходзіцца ў цэнтры Бараўлянскага сельскага савета Мінскага раёна.

    У хуткім часе на месцы будучага каталіцкага храма быў усталяваны крыж, які асвяціў Апостальскі Нунцый Іван Юркавіч. Першым пробашчам новай парафіі стаў ксёндз Ігар Лашук SDB, які пачаў пастырскую працу па адраджэнні рэлігійнага жыцця ў гэтых месцах. Парафія паступова павялічвалася. Пачаўся збор сродкаў на будаўніцтва капліцы і ўжо ў красавіку 2002 года пачалося ўзвядзенне сакральнага будынка. Праца ішла хутка, хутка падняліся сцены. Як толькі на будынку ўзвялі дах, але яшчэ нават не было падлогі, набажэнствы пачалі адпраўляць у новай капліцы.

    9 мая 2004 г. Апостальскі Нунцый Іван Юркавіч урачыста асвяціў капліцу ў гонар Маці Божай Успамогі Хрысціянаў і адслужыў святую Імшу.

НАВІНЫ ПАРАФІІ:

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter»
Read 1520 times Апошняе змяненне Вер 13, 2017
Іншыя матэрыялы ў гэтай катэгорыі: Араторый імя св. Дамініка Савіо »

Пра нас

Кіраўніцтва Рэлігійнай Каталіцкай Місіяй “Таварыства св. Фрацішка Сальскага”

Рэгіянальны Настаяцель Місіі:
кс. Віктар Гайдукевіч SDB

Вікарый і эканом Місіі:
кс. Алег Жураўскі SDB

Радныя:

Каляндар

Кастрычнік 2017
Нд Пн Вт Ср Чц Пт Сб
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31

Выбраныя запісы

  • Салезіянскі святар Тытус Зэман абвешчаны бласлаўлёным
    30 верасня 2017 у Браціславе ксёндз салезіянін Тытус Зэман
  • Генеральная Настаяцельніца Дачок Марыі Успамогі наведала Беларусь
    27 верасня 2017 года ўпершыню наведала Беларусь Генеральная Настаяцельніца
  • Дабрачынная акцыя ў падтрымку школьнікаў са шматдзетных сем’яў прайшла ў Мінску
    Таварыства святога Францішка Сальскага прыняло ўдзел у дабрачыннай акцыі,
Угору