У араторыі святога Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі Святога Міхала Арханёла ў Смаргоні, 27-29 снежня адбыўся зімовы адпачынак для дзяцей на тэму “Святая сям’я”.
19 снежня ў цэнтры Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў Ляскоўцы, што пад Мінскам, адбылася чацвёртая сустрэча ў межах праекту, скіраванага на ўзмацненне асабістых кампетэнцый кансэкраваных асоб.
17 снежня ў Жупранах адбылася аплаткавая сустрэча для салезіянскай сям’і.
З 9 па 11 снежня ў парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні прайшлі адвэнтавыя рэкалекцыі. Духоўным кіраўніком рэкалецый стаў брат Сяргей Мацюшонак OFMcap, пробашч парафіі св. Валянціна ў Смалявічах.
8 снежня Касцёл адзначае ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Для салезіянаў гэта асаблівы дзень. Св. Ян Боско асаблівым чынам ушаноўваў Марыю пад тытулал Беззаганнай. Таксама ў гэты дзень быў заснаваны першы салезіянскі араторый.
11 снежня ў Бараўлянах адбудзецца калядная аплаткавая сустрэча Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага з медыкамі і медычным персаналам.
4 снежня ў араторыі імя св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні, адбылося свята святога Мікалая для дзяцей

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Які добры наш Пан — Ён ніколі не дазволіць, каб мы ў чым-небудзь мелі нястачу. Давайце служыць Яму з вялікаю ахвотаю. Давайце любіць Бога ў Тройцы адзінага. Любіць дзеля таго, што Ён — наш Айцец, наш Валадар, Ён — Любоў — адзін з сямі дароў.

Св. Ян Боско