28 жніўня ў смаргонскай парафіі святога Міхала Арханёла каля моладзевага араторыя імя св. Яна Боско была ўрачыста адкрыта спартыўная пляцоўка імя благаслаўлёнага салезіяніна Стэфана Шандора. На спартыўнае свята была запрошана моладзь з усіх салезіянскіх араторыяў Беларусі. Маладыя людзі пазмагаліся за першы спартыўны трафей на новай пляцоўцы, абараняючы гонар свайго араторыя…
З 11 па 22 жніўня ў Авіле (Іспанія) праходзіла фармацыйная сустрэча маладых сясцёр кангрэгацыi Дачок Марыі Успамогі з усёй Еўропы. У сустрэчы прынялі ўдзел больш за 60 сясцёр з Італіі, Францыі, Іспаніі, Партугаліі, Венгрыі, Албаніі, Украіны і Беларусі.
7 жніўня фігура святога Міхала Арханёла ў межах перегрынацыі, якая адбываецца зараз у нашай краіне, прыбыла ў Смаргонь.
11 жніўня Марк Найдзіч SDB аднавіў свае манаскія абяцанні на рукі біскупа салезiянiна Уладзіміра Фэтэкэ, апостальскага прэфекта Азербайджана.
5 жніўня ў парафіi св. Міхала Арханёла ў Смаргоні маладыя сёстры салезіянкі аднавілі свае манаскія абяцанні. Сярод iх былi с. Юлія Клявец FMA і с. Дар’я Еўтухоўская FMA, якiя нясуць паслугу ў Беларусi, а таксама с. Наталля Іванова FMA і с. Хрысціна Кароль FMA, сёстры з Украіны.
З 1 па 10 жніўня ў аграгарадку Бярэзінскае (Маладзечанскi р-н, Мiнская вобл.) адбыліся рэкалекцыі для дзяўчат, якія праводзілі сёстры салезіянкі.
З 21 па 25 ліпеня Салезіянская сям'я Беларусі арганізоўвала лагер для падлеткаў, якія навучаюцца ў 6-11 класах. Удзел у вакацыях прымалі маладыя людзі з Мінска і Смаргоні.

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Асцерагайцеся грэху непарадачнасці, зрабіце ўсё, што вы зможаце, каб заўсёды вашы споведзі былі добрымі.

Св. Ян Боско