28 верасня салезіянскі араторый імя св. Яна Боско, які дзейнічае пры смаргонскай парафіі св. Міхала Арахнёла, урачыста распачаў новы аратарыйны сезон. Святочная праграма распачалася з сустрэчы з Хрыстом на святой Імшы.
  З 20 па 22 верасня 2019 года ў Лодзi (Польшча) адбыліся 27-я Гульні салезіянскай моладзі Польшчы імя благаслаўлёных мучанікаў з Познані. Да ўдзелу ў Гульнях таксама былі запрошаны каманды дзецей і моладзі з салезіянскіх парафій Беларусі і Літвы.  
27 верасня ў цэнтры “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі распачаліся двухдзённыя міжнародныя курсы павышэння кваліфікацыі па пастаральным планаванні “Разам будуем будучыню…”. Правядзенне курсаў стала магчымым дзякуючы дапамозе дабрачыннай арганізацыі “Карытас Лінц”, а каардынатарам сустрэчы стала рэлігійна-каталіцкая місія “Таварыства св. Францішка Сальскага” на чале з рэгіянальным настаяцелем ксяндзом Віктарам Гайдукевічам SDB. Прыняць удзел…
Панядзелак, 23 Верасень 2019 23:27

Адышла ў вечнасць Людміла Варашкова

Аўтар
З сумам паведамляем, што 14 верасня адышла ў вечнасць Людміла Варашкова.
15 верасня ў мінскім араторыі імя св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі св. Яна Хрысціцеля, распачаўся чарговы сезон Рэальных гульняў.
З 20 па 22 верасня 2019 года ў горадзе Лодзь (Польша) адбудуцца 27-я Гульні салезіянскай моладзі Польшчы, на якія таксама запрошаны каманды салезіянскай моладзі з Літвы і Беларусі.
14 верасня 2019 года ў Бараўлянах адбылася сустрэча прадстаўнікоў рад салезіянскіх араторыяў Беларусі. На сустрэчы прысутнічалі святары салезіяне і сёстры салезіянкі, а таксама салезіяне супрацоўнікі і аніматары з усіх араторыяў, якія дзейнiчаюць на тэрыторыі нашай краіны: з Мінску, Смаргоні і Бараўлянаў.

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Святыя прымаюць удзел у Божай моцы і кіруюць з Ім. Такім чынам паказваюць свету, які дабрадзейны шлях да Бога

Св. Ян Боско