Рэлігійная каталіцкая місія “Таварыства Святога Францішка Сальскага” (Салезіяне ксяндза Боско) са смуткам паведамляе, што сёння 11 лістапада на 87 годзе жыцця і на 61 годзе святарскага жыцця адышоў у вечнасць святой памяці кс канонік Здзіслаў Вэдэр, салезіянін.
З 27 па 29 кастрычніка ў в. Жупраны (Ашмянскі р-н, Гродзенская вобл.) адбыўся з’езд міністрантаў з салезіянскіх парафій Беларусі. На з’ездзе прысутнічалі 43 хлопцы са Смаргоні, Мінска, Бараўлянаў і Жупранаў. Адказнымі за з’езд салезіянамі былі кс. Артур Ляшнеўскі і кс. Аляксандр Мятліцкі.
31 кастрычніка, напярэдадні ўрачыстасці ўсіх святых, па добрай традыцыі сабраты салезіяне разам з прадстаўнікамі сясцёр салезіянак і салезіянаў супрацоўнікаў наведалі могілкі і памаліліся за памерлых салезіянаў, якія калісьці неслі служэнне на нашай Бацькаўшчыне.
14 кастрычніка 2023 года ў мінскай парафіі св. Яна Хрысціцеля дзякавалі Богу за 25-годдзе з часу прынясення манаскіх абяцанняў с. Ірыны Барцэвіч FMA і с. Люцыі Бальцэвіч FMA, за іх вернасць і адданасць у апостальскай працы на карысць Касцёла і моладзі. “Дзякуй Табе, Пане, што Ты мяне выбраў!” – словы…
29 верасня смаргонская парафія св. Міхала Арханёла адзначае свой парафіяльны адпуст. У гэтым годзе ўрачыстасць была асаблівым чынам спалучана са святкаваннем 520-годзя з дня заснавання гэтай парафіі ў Смаргоні. Кульмінацыяй свята стала ўрачыстая кансэкрацыя новага эўхарыстычнага алтара святыні. Апошні кансэкраваны алтар у смаргонскім касцёле быў знішчаны атэістычнымі ўладамі пасля вайны,…
Нядзеля распачалася для ўдзельнікаў Don Bosco Youth Fest са святой Імшы, якую ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.
З 15 па 17 верасня у мінскай салезіянскай парафіі імя святога Яна Хрысціцеля адбылася чарговая сустрэча для моладзі Don Bosco Youth Fest. Сёлета фэст быў прысвечаны экалагічнай тэматыцы ў межах канцэпцыі "Зялёная парафія", а таксама ўдзячнасці Богу за дзесяць год са дня ўтварэння салезіянскай дэлегатуры ў Беларусі.

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Без цярпення не можам стаць святымі.

Св. Ян Боско