31 мая, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, у Смаргоні (парафія Св. Міхала Арханёла) з нагоды надыходзячага Дня дзіцяці адбылося «Свята сям’і», падрыхтаванае Салезіянскай сям’ёй, аніматарамі, моладдзю, бацькамі.
24 мая 2015 года ва ўрачыстасць Спаслання Святога Духа парафія Маці Божай Успамогі Хрысціянаў (Бараўляны) адзначыла яшчэ некалькі падзей. Акурат на гэты дзень прыпадала адпустовая для бараўлянскай парафіі ўрачыстасць Марыі Успамогі Хрысціянаў. Наступнай падзеяй, якая адкрыла новую старонку ў гісторыі салезіянскай Сям'і ў Беларусі, стала заснаванне новай салезіянскай супольнасці св.…
 10 мая 2015 года ў салезіянскім араторыі св. Дамініка Савіо ў Бараўлянах (парафія Маці Божай Успамогі Хрысціянаў) адбылося свята прысвечанае ўспаміну св. Дамініка Савіо. На гэтае невялічкае свята сабраліся дзеці і моладзь не толькі з парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў.
9 мая ў каталіцкім моладзевым цэнтры імя св. Яна Боска ў Мінску адбыўся турнір св. Дамініка Савіо па мікра-футболе сярод юнакоў ва ўзросце 12-15 гадоў. У турніры прынялі ўдзел прадстаўнікі каманд з усіх чатырох салезіянаскіх араторыяў на Беларусі, а менавіта з Дзятлава, Мінску, Смаргоні і Бараўлян, а таксама каманды з…
На працягу першай нядзелі па Вялікадні дзеці і моладзь араторыя імя блл. мучанікаў з Познані пад кіраўніцтвам кс. Здзіслава Пікулы SDB разважалі над “цеснаю сувяззю паміж пасхальнаю таямніцаю Адкуплення і таямніцаю Божай міласэрнасці” праз малітву навэнны, вяночка да Божай міласэрнасці, а таксама трываючы ў малітве перад Хрыстом, прысутным у Эўхарыстычным…
“Вялікі дзень!Душы ўваскрашэнне,Уваскрашэнне праўды і дабра,Сумленнасці, любові і натхнення,І міласці ў вобразе Хрыста”.
Старонка 91 з 91

Думкі ксяндза Боско

Хто давярае Марыі, той ніколі не зведае расчаравання.

Св. Ян Боско