Стала добрай традыцыяй у араторыі імя благаславеных мучанікаў з Познані г. Дзятлава распрацоўваць праект-разважанне на Вялікі Пост. І гэты год не стаў выключэннем. “Да Езуса з ксяндзом Боско” – так гучыць тэма на Вялікі Пост 2016 года, дэвізам якога сталі словы “О Езу найцярплівейшы! Будзь міласэрны да нас!”.
Сустрэча на тэму паклікання «ProVocatio» для хлопцаў узростам ад пятнаццаці гадоў адбылася 20-21 лютага ў салезіянскім араторыі імя св. Яна Боско ў Мінску. Гэта другая сустрэча з чатырох запланаваных на бягучы навучальны год. Маладыя людзі працягвалі разважаць на важныя для мужчыны і святара тэмы: «Пяць сакрэтаў сапраўднага мужчыны», «Сям’я, як…
21 лютага ў араторыі імя св. Яна Боска у г .Смаргонь адбылося свята ўсіх хлопчыкаў і мужчын. Яго ладзілі салезіяне супрацоўнікі, кандыдаты ў аніматары, памочнікі аніматараў пры дапамозе сястры Вялянціны Кот FMA і кс. Паўла Шчарбіцкага SDB. Больш за 80 удзельнікаў сабралася ў араторыі на гэта мерапрыемства. Свята мела і…
19-20 лютага ў араторыi iмя св. Яна Боско ў Мiнску (Серабранка) у другi раз прайшлi рэкалекцыi «Разважанні аб добрай смерці» (РДС) для суполкi «Адкрытыя сэрцы», якая дзейнічае пры араторыі. Да суполкі ў асноўным належаць бацькі дзяцей, якія прыходзяць у араторый.
 Хрысціянін у кожны момант свайго жыцця павінен быць падрыхтаваны да дзвюх рэчаў: Эўхарыстыі і смерці. «А ты гатовы памерці?» — над гэтым пытаннем і не толькі разважалі ўдзельнікі рэкалекцый «Разважанні аб добрай смерці» (РДС), якія адбыліся ў салезіянскім араторыі імя св. Яна Боско ў Мінску (Серабранка) з 13 па 14…
7 лютага 2016 года ў салезіанскую парафію Маці Божай Успамогі Хрысціянаў і ў Араторый св. Дамініка Савіо ў а/г Бараўляны завітаў музычны гурт "Боско-бэнд".
У смаргонскім араторыі імя cв. Яна Боско адбыўся карнавал для моладзі і дзяцей. Моладзь святкавала ў суботу вечарам. Як заўсёды, свята распачалося св. Імшой а 18 гадзіне.

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Ва ўсіх кутках свету любы можа збавіцца, калі жыве як сапраўдны хрысціянін.

Св. Ян Боско