У год Божай міласэрнасці свята распачалося словамі святой Фаўстыны Кавальскай: «О неспасцігальная і бязмежная Міласэрнасць Божая, хто Цябе годна праславіць і ўзвялічыць зможа?” Усе ўдзельнікі канцэрта , пачынаючы ад самых малодшых і да самых старэйшых, стараліся праславіць Пана Бога рознымі спосабамі: вершамі, спевамі, танцамі, тэатральнымі пастаноўкамі.
24 сакавіка, у Вялікі чацвер, вернікі парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі сабраліся ў нашай святыні як вучні на Апошняй Вячэры. Узначаліў Святую Імшу кс.Здзіслаў Вэдэр SDB.
17-19 сакавіка ў парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні адбыліся вялікапосныя рэкалекцы, якія праводзіў кс. Станіслаў Краўчанка SDB.
20 – 21 сакавіка 2016 года ў мінскім араторыі імя святога Яна Боско адбылася сустрэча для дзяўчат. На запрашэнне сясцёр салезіянак адгукнуліся дзяўчаты з Мінску, Бараўлян і Смаргоні.
1 сакавіка пасля св. Імшы і крыжовага шляху ў араторыі імя блл. мучанікаў з Познані для дзяцей і моладзі адбылася сустрэча-разважанне “Крыж цярпення альбо крыж-крыніца шчасця”.
У суботу 12 сакавіка ў Араторыі імя св. Яна Боско адбыўся арганізаваны вечар пад назвай ”23+8”. Моладзь сабралася ў Араторыі, каб разам адзначыць Дзень абаронцаў Айчыны і Міжнародны жаночы дзень.
У нядзелю 13 сакавіка ў Араторыі імя св. Яна Боско адбылося спартыўнае мерапрыемства пад назвай “Хутчэй, вышэй, мацней”.

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Я жадаю студэнтам, каб змаглі пазнаць свецкую навуку, не  забываючыся пра науку Святых.

Св. Ян Боско