“ProVocatio”-сустрэча аб пакліканні для хлопцаў узростам ад пятнаццаці гадоў адбылася з 30 красавіка - па 1 мая ў салезіянскім араторыі імя св. Дамініка Савіо ў Бараўлянах. Пад час двух дзен хлопцы разважалі на наступныя тэмы :”Учора”, ”Сёння” і “Заўтра”. На сустрэчу аб пакліканні прыехалі хлопцы з Мінску, Смаргоні, Жупран, Бабруйска…
З 26 па 29 красавіка ў салезіянскім Араторыі імя Святога Яна Боско ў Смаргоні адбыўся спартыўны турнір. Гэты турнір быў прысвечаны Святому Дамініку Савіо, літургічны ўспамін якога прыпадае 6 мая.
У нядзелю 24 красавіка ў салезіянскай парафіі ў Смаргоні стала на 4 міністрантаў больш. Склалі абяцанні, атрымалі благаслаўленне і прынялі комжы Уладзіслаў Арцёменка, Вадзім Буйноўскі, Антон Жамойда і Антон Субко.
Чацвёрты штогадовы турнір па мікра-футболе ў гонар святога Дамініка Савіо ў мінскім салезіянскім араторыі імя святога Яна Боско адбыўся 23 красавіка. У турніры прыняло ўдзел восем каманд з розных куткоў нашай краіны. Спаборніцтвы былі зарганізаваны для юных футбалістаў ва ўзросце ад 12 да 15 гадоў уключна.
23 красавіка ў смаргонскім Араторыі адбыўся апошні чацвёрты тур “Бітвы мікрараёнаў-2016”.
Кіруючыся заклікам Езуса Хрыста, «Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны» (Лк 6, 36), 10 красавіка 2016 года салезіяне з парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску разам з моладдзю наведалі дзіцячы прыют.
З 4 па 8 красавіка манаская супольнасць cалезіян Беларусі ўдзельнічала ў штогадовых рэкалекцыях, якія праходзілі ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай каталіцкай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску. Духоўныя практыкаванні праводзіў рэктар семінарыі кс. Андрэй Рылка.

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Калі чыніш дабро ці змагаешся са спакусамі, даверся Марыі, каб быць гатовым на прыніжэнне, патаптанне чалавечай годнасці і, таксама, на цярпенне

Св. Ян Боско