26 мая 2016 года ў дзень свята Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыстовай удзельнікі суполкі “Адкрытыя сэрцы” пабывалі ў цэнтры св. Лукі пры Карытас Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі ў в. Ляскоўка Мінскага раёна і прадставілі конкурсна-танцавальную праграму “Вясёлка” у рамках фестывалю “Таленты чыстых сэрцаў” для маладых талентаў з дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў, спецыяльных школ…
28 мая 2016 года вялікая радасць завітала ў парафію Святога Яна Хрысціцеля ў Мінску. 8 Хлопцаў і 14 дзяўчат у першы раз у сваім жыцці прынялі ў сваё сэрца Езуса Эўхарыстычнага.
24 мая – свята Маці Божай Успамогі Хрысціянаў. Яе імя носіць Бараўлянская парафія, заснаваная ў 2000 годзе. Парафіяльная ўрачыстасць і канцэрт у гонар Маці Божай адбыліся ў нядзелю 22 мая 2016 г.
21 мая ў парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні адбылася агульнабеларуская салезіянская ўрачыстасць Марыі Успамогі Хрысціянаў. Галоўнай тэмай гэтага святкавання былі словы св. Яна Боско: "Даверцеся Марыі, і вы ўбачыце, што такое цуды".
Мюзікл “Ксёндз Боско айцец і настаўнік”, які салезіянская моладзь рыхтавала на юбілейную ўрачыстасць з нагоды 200-годдзя з дня нараджэння Ксяндза Боско ў жніўні 2015 года, атрымаў другое жыццё і быў паказаны на завяршэнне кангрэсу сямейных рухаў у сталіцы Расійскай Федэрацыі горадзе Маскве 15 мая.
У нядзелю, 15 мая, у араторыі імя блл. мучанікаў з Познані г. Дзятлава адбылося стрыт-мерапрыемства “Мы за здаровы лад жыцця”.
Падчас Імшы ў гонар святога Дамініка Савіо 6 мая ўдзельнікі Савіо-клуба ў Смаргоні ўрачыста склалі абяцанні, над якімі разважалі цэлы год. Просячы заступніцтва святога Дамініка, яны прысягнулі жыць у еднасці з Езусам і Марыяй, пабожна ўдзельнічаць у Імшах, адказна выконваць свае абавязкі, з любоўю і павагай адносіцца да кожнага чалавека.…

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Пацярпі хоць трошкі дзеля таго Бога, які так шмат цярпеў за цябе.

Св. Ян Боско