З 21 па 26 жніўня 2022 года ва Уселюбе прайшла фармацыя для памочнікаў, так званая Аніма База. У гэтым годзе на фармацыю прыехалі памочнікі з Мінска, Смаргоні і Бараўлянаў. Фармацыю праводзілі кс. Алег Каралёў SDB, с. Юлія Клевец FMA, Алена Аўласевіч ASSCC і тры салезіянскіх аніматара з Мінска і Смаргоні.