У нядзелю 9 мая ў касцёле святых апосталаў Пятра і Паўла ў Жупранах (Ашмянскі дэканат) адбылася святая Імша падзякі за 80 гадоў жыцця і ахвярнае служэнне ксяндза Юзафа Занеўскага, салезіяніна. Цэлебрацыю ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
У нядзелю, 2 мая, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, біскупскі вікарый для горада Магілёва і Магілёўскай вобласці Аляксандр Яшэўскі SDB узначаліў цэлебрацыю святой Імшы ў салезіянскай парафіі святога Мацвея ў Раўбічах.
11 красавіка 2021 года ў свята Божай Міласэрнасці ў парафіі Св. Міхала Арханёла ў Смаргоні быў арганізаваны традыцыйны Пасхальны фестываль “Аллелюя”. Праграма прайшла у араторыі, які дзейнічае пры парафіі.
Нядзеля, 04 Красавік 2021 13:17

Велікодныя віншаванні ад Салезіянаў

Аўтар Адміністрацыя
Жывучы ў духу дэвіза салезіянскай сям'і на бягучы год, які падарыў нам Генеральны Настаяцель ксёндз Анхель Фернандэс Арцімэ SDB, каманда sdb.by і рэгіянальны настаяцель салезіянскага таварыствы на Беларусі ксёндз Віктар Гайдукевіч SDB падрыхтавалі для вас велікодныя віншаванні.
20 сакавіка ў салезіянскай парафіі імя св. Міхала Арханёла ў Смаргоні адбыўся першы ў гісторыі Беларусі Дзень салезіянскай духоўнасці. На гэтую сустрэчу прыбылі святары салезіяне, сёстры салезіянкі, прадстаўнікі салезіянаў супрацоўнікаў, ADMA і аніматараў з усіх дамоў салезіянскай прысутнасці ў нашай краіне.
Чацвер, 11 Сакавік 2021 07:49

Дзень духоўнай адновы адбыўся ў Бараўлянах

Аўтар Адміністрацыя
8 сакавіка ў парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах святары салезіяне і сёстры салезіянкі сабраліся разам на Дзень духоўнай адновы. Сустрэча распачалася з прывітальнага слова рэгіянальнага настаяцеля салезіянаў у Беларусі кс. Віктара Гайдукевіча SDB і супольнай малітвай літургіі гадзінаў.
Панядзелак, 01 Сакавік 2021 20:17

Паміж салезіянскімі араторыямі Беларусі прайшла анлайн-віктарына

Аўтар Адміністрацыя
27 лютага прадстаўнікі салезіянскіх араторыяў Беларусі прынялі ўдзел у анлайн-віктарыне “Трапны адказ”. Віктарына была арганізавана адказным за душпастырства моладзі ў салезіянскай Беларусі ксяндзом Алегам Каралёвым SDB, салезіянінам супрацоўнікам Уладзіславам Зарэцкім ASC пры дапамозе аніматараў араторыя імя святога Яна Боско ў Мінску. 
Старонка 1 з 109

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Пацярпі хоць трошкі дзеля таго Бога, які так шмат цярпеў за цябе.

Св. Ян Боско