Паказаць змесціва па тэгу: Смаргонь

З 2 па 4 красавіка ў парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні прайшлі велікапосныя рекалекцыі, якія праводзіў кс. Аляксандр Мятліцкі SDB. Рэкалекцыяніст прапанаваў вернікам разважанні на тэму адносінаў з Богам і бліжнім на прыкладах са Святога Пісання і звычайных сітуацый нашай рэчаіснаці. 

Апублікавана ў Навіны

 З 7 па 8 сакавіка ў cалезіянскім араторыі імя святога Яна Боско ў Смаргоні, які дзейнічае пры парафіі Святога Міхала Арханёла, адбылася сустрэча для ўдзельнікаў “Савіо-клуба”. 

Апублікавана ў Навіны

 З 29 лютага па 1 сакавіка ў Смаргоні прайшла сустрэча прадстаўнікоў літургічнай службы алтара салезіянскіх парафій Беларусі. Падчас сустрэчы юнакі мелі магчымасць паглыбіць літургічныя веды, прыняць удзел у спартыўных спаборніцтвах і проста сумесна правесці час у салезіянскім стылі. На сустрэчу сабраліся міністранты і кандыдаты з парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні, парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах , парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску і парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве.

Апублікавана ў Навіны

 23 лютага ў смаргонскім араторыі імя св. Яна Боско, якi дзейнiчае пры парафii Святога Мiхала Арханёла, напярэдадні Вялікага посту адбыўся традыцыйны карнавал для дзяцей. У гэтым годзе карнавал прайшоў пад назвай “Вакол свету за 80 хвiлін”.

Апублікавана ў Навіны

 22 лютага ў парафіі Святога Міхала Арханёла ў Смаргоні адбыўся вечар пад назвай "Пакаленне 2.0", у якім прынялі ўдзел амаль 240 чалавек.

Апублікавана ў Навіны
Панядзелак, 10 Люты 2020 22:39

У Смаргоні прайшла аратарыяда

8 лютага ў салезіянскім араторыі імя святога Яна Боско ў Смаргоні, які дзейнічае пры мясцовай парафіі Святога Міхала Арханёла, адбылася аратарыяда - спартыўнае і інтэлектуальнае спаборніцтва для дзяцей і падлеткаў.

Апублікавана ў Навіны

31 студзеня – асаблівая дата для салезіянскай сям’і ўсяго свету, бо менавіта ў гэты дзень нарадзіўся для вечнага жыцця ў Небе св. Ян Боско. Парафія св. Міхала Арханёла ў Смаргоні пачала святкаванне напярэдадні ўрачыстасці набажэствам “Транзітус”. Вернікі перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам разважалі над апошнімі момантамі жыцця св. Яна Боско, яго словамі, настаўленнямі і ўчынкамі. 

Апублікавана ў Навіны

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Будзьце ўпэўнены, што той, хто адаруе Найсвяцейшы Сакрамэнт, мае надзейную дарогу і ўзнагароду вечнага збаўлення.

Св. Ян Боско