29 верасня ў парафіі Св. Міхала Арханёла ў Смаргоні адбылася штогадовая адпустовая ўрачыстасць у гонар галоўнага нябеснага заступніка парафіі.
27 верасня ў парафіі Святога Міхала Арханёла ў Смаргоні адбылося святкаванне дня нараджэння с. Ірыны Барцэвіч FMA.
23 жніўня ў парафіі Святога Міхала Арханёла ў Смаргоні развіталіся з с.Юліяй Клевец FMA і падзякавалі ёй за два гады адданага служэння дзецям і моладзі ў харызме св. Яна Боско.
12 ліпеня 2020 года на ўрачыстай святой Імшы быў прызначаны новы пробашч парафіі Святога Міхала Арханёла ў Смаргоні - кс. Павел Шчарбіцкі SDB.
14 чэрвеня ў парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні адбылася ўрачыстая прыміцыйная святая Імша айца Аляксея Юхневіча OFMconv. Айцец Аляксей нарадзіўся ў Івянцы, 23 мая з рук дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандра Яшэўскага SDB прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне ў сваёй роднай парафіі.
11 чэрвеня ў смаргонскай парафіі Cвятога Міхала Арханёла адзначылі ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Езуса Хрыста. Цэлебравалі галоўную святую Імшу кс. Здзіслаў Вэдэр SDB і кс. Артур Ляшнеўскі SDB.
24 мая салезіянская сям’я Смаргоні адзначыла Урачыстасць Марыі Успамогі Хрысціянаў. Менавіта Марыю Успамогу Хрысціянаў выбраў святы ксёндз Боско галоўнай апякункай усіх галін салезіянскай сям’і – салезіянаў, законных сясцёр – Дачок Марыі Успамогі, салезіянаў супрацоўнікаў, членаў Асацыяцыі ADMA. У парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні служаць святары салезіяне, сёстры салезіянкі, дзейнічае Асацыяцыя Салезіянаў супрацоўнікаў і Асацыяцыя Марыі Успамогі Хрысціянаў. Прадстаўнікі ўсіх салезіянскіх груп Смаргоні з вялікай удзячнасцю сабраліся на святой Эўхарыстыі.
Езус, скрыты ў Эўхарыстыі, з’яўляецца, і павінен быць адзіным і сапраўдным нашым сябрам.