Дарагая салезіянская сям’я, жадаю падзяліцца з вамі вялікай радасцю - 30 чэрвеня ў Смаргоні на св. Імшы ў 10.00, з якой пілігрымы СМЕПа распачнуць свой шлях да Маці Божай Будслаўскай, наш сабрат Юрый Пашкавец SDB складзе вечныя манаскія абяцанні ў салезіянскім Таварыстве.
З 24 па 26 мая ў Смаргоні пры парафіі Cвятога Міхала Арханёла адбыўся Don Bosco Youth Fest - дні моладзі ў салезіянскім стылі. Удзельнікі фэсту, якiх было больш за 120 чалавек, пачалі прыбываць у Смаргонь вечарам у пятніцу. Каля дзвярэй араторыя іх сустракалі арганізатары, праводзілася рэгістрацыя, рабіліся фотаздымкі. Афіцыйным пачаткам Don Bosco Youth Fest стала святая Імша, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі з асаблівай паслугай для горада Магілёва і Магілёўскай вобласці Аляксандр Яшэўскі SDB.
У трэці і завяршальны дзень Don Bosco Youth Fest раніцай моладзь сустрэлася ў касцёле на супольную малітву. Прывітаўшыся з Панам у святыне, удзельнікі і парафіяне перайшлі на вуліцу, дзе на палявым алтары адбылася ўрачыстая святая Імша, якую ўзначаліў біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.
Другі дзень на Don Bosco Youth Fest распачаўся з малітвы Ютрань i супольнай Эўхарыстыі, якую цэлебраваў рэгіянальны настаяцель салезіянскага таварыства на Беларусі ксёндз Віктар Гайдукевіч SDB. Падчас казання ксёндз Віктар заклікаў моладзь зрабіць Хрыста цэнтрам свайго жыцця. Усе святыя былі простымі людзьмі, са сваімі слабасцямі і недахопамі, але дзякуючы Езусу змаглі зрабіць сваё жыццё прыкладам для наследавання.
24 мая ў Смаргоні распачаўся Don Bosco Youth Fest. Маладыя людзі пачалі прыбываць да моладзевага араторыя пры парафіі Святога Міхала Арханёла пачынаючы з 17 гадзiны. У гэты час пры араторыi распачалася рэгістрацыя, моладзь мела магчымасць падсілкавацца і зрабіць фотаздымкі. У хуткім часе пляц каля араторыя запоўніўся радаснымі галасамі, усмешкамі і спевамi. Удзельнікі пачалі рыхтавацца да ўрачыстай святой Імшы, з пачаткам якой афіцыйна распачаўся Don Bosco Youth Fest.
19 мая ў араторыі св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі Святога Міхала Арханёла ў Смаргоні, адбылося свята сям’і для дзяцей і іх бацькоў.
Які добры наш Пан — Ён ніколі не дазволіць, каб мы ў чым-небудзь мелі нястачу. Давайце служыць Яму з вялікаю ахвотаю. Давайце любіць Бога ў Тройцы адзінага. Любіць дзеля таго, што Ён — наш Айцец, наш Валадар, Ён — Любоў — адзін з сямі дароў.