17 кастрычніка ў парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні адбылася ўрачыстая святая Імша з нагоды 100-гадовага юбілею служэння салезіянаў на тэрыторыі нашай Бацькаўшчыны.
У Смаргонскім араторыі імя св. Яна Боско, які дзейнічае пры салезіянскай парафіі святога Міхала Арханёла 3 кастрычніка адбылося адкрыццё дзіцячага араторыя на новы навучальны год.
Сёння ў дзяцей з парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні ёсць магчымасць ісці да святасці наследуючы св. Дамініка Савіо праз ўдзел у Савіо-клубе. Гэты клуб у салезіянскім араторыі дзейнічае ўжо 10 год. Дзеці разам з аніматарамі шукаюць уласны шлях да святасці праз сумесныя малітвы, духоўныя размовы, віктарыны, гульні, вандроўкі.
13-14 жніўня адбылося спатканне салезіянаў супрацоўнікаў Беларусі ў аг. Уселюб (Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць).
14 жніўня ў смаргонскай парафіі Св. Міхала Арханёла кл. Міхаіл Вішнеўскі SDB аднавіў свае манаскія абяцанні на рукі рэгіянальнага настаяцеля салезіянскага таварыства на Беларусі ксяндза Віктара Гайдукевіча SDB.
17 чэрвеня 25 новапрынятых да службы алтара міністрантаў са смаргонскай парафii св. Мiхала Арханёла здзейснілі пілігрымку падзякі ў санктуарый бл. сясцёр-мучаніц з Навагрудка. Зусім нядаўна 25 хлопцаў, якія два гады рыхтаваліся да прыняцця ў міністранты, былі ўрачыста ўведзены да службы алтара парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні і аблучаны ў комжы. У якасці падзякі Богу за міністрантскае пакліканне хлопцы разам са сваім апекуном кс. Артурам Ляшнеўскім SDB здзейснілі аўтобусную пілігрымку да санктуарыя ў Навагрудку.
З 4 па 6 чэрвеня хлопцы і дзяўчаты “Савіо-клуба”, які дзейнічае пры парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску, разам з аніматарамі, с. Юліяй Клевец FMA і кс. Алегам Каралёвым SDB адпачывалі у Смаргоні. Гэтыя дні сталі для групы добрай нагодай, каб пабыць разам, яшчэ лепш пазнаць адзін аднаго і працягваць будаваць каманду сяброў, якія імкнуцца да святасці на ўзор свайго нябеснага заступніка святога Дамініка Савіо.
Шчыры, сыноўскі, светлы давер Марыі, сталая пабожнасць дазволілі вам пераадолець кожную цяжкасць, быць вытрывалымі, патрабуючымі ў адносінах да сябе.