Паказаць змесціва па тэгу: Смаргонь

Салезіянская сям’я ў Смаргоні (святары, сёстры, супрацоўнікі і аніматары) ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі  сабразался разам каб узнесці свае малітвы да Марыі, Маці Бога, распачаць разам з усім Каталіцкім Касцёлам Год Міласэрнасці і адсвяткаваць дзень нараджэння Араторыя.

Сустрэча  распачалася  святой імшой. Пад час навукі, якую прамовіў кс. Павел Шчарбіцкі SDB, разважалі аб чыстым, поўным ласкі  і радасці сэрцы Марыі, аб яе гатоўнасці на заклік Бога. Мы, гэтак як і Марыя, павінны заўсёды быць гатовыя да закліку Бога, павінны быць радаснымі і адкрытымі на бліжняга ў сваім жыцці, і гэта асабліва актуальна і важна ў распачаты год Міласэрнасці.  Закончылася ўрачыстая святая імша Благаслаўленнем праз заступніцтва Маці Божай Успамогі Хрысціянаў, якое ўдзяліў прысутным  дырэктар салезіянскай супольнасці кс. Алег Жураўскі SDB.

Пасля імшы правялі супольную малітву Літургіі гадзінаў, а на прыканцы малітвы кс. Алег Жураўскі SDB распавёў традыцыйнае для салезіянскай сям’і слоўка на дабранач. Праз слоўка кс. Алег ізноў праслаўляў Найсвяцейшую Панну  Марыю, шчыра падзякваў усім суполкам, што сабраліся разам на вячэрнюю сустрэчу і ўспомніў, як адзінаццаць год назад у Смаргоні адкрыў свае дзверы салезіянскі Араторый.

Працяг сустрэчы адбыўся менавіта ў Араторыі за кубкам гарбаты. Пелі песні ў гонар Марыі і Дона Боска, успомнілі праз які спосаб быў адкрыты самы першы араторый 8 снежня 1841 г. святым Янам Боска, пагулялі ў гульні, якія прапанавала для ўсіх прысутных суполак сястра Ірына Барцэвіч FMA, паласваліся салодкімі пачастункамі.

Аніматары і святары падрыхтавалі сюрпрызы. Сюрпрызам аніматараў стаў смачны торт са свечкамі і гульнёй у моладзевым духу. Святары падрыхтавалі святочны фейерверк на вуліцы!

Разыходзіліся з узнёслым і радасным настроем, з падзякай Пану Богу за сустрэчу і памятаючы словы святого Дона Боска “Д’ябал баіцца радасных людзей”.

Ларыса Валынец, салезіянка супрацоўніца

Апублікавана ў Навіны

Моладзь прыйшла  ў араторый  вечарам 5 снежня, каб пабавіцца разам са Святым Мікалаем. Усё пачалося з Святой Імшы і адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту. Працяг святкавання адбываўся ў араторыі.  Хлопцы і дзяўчаты на працягу ўсяго вечара актыўна ўдзельнічалі ў прапанаваных гульнях і конкурсах. Яны яшчэ лепш пазнаёміліся са Святым, каторы дапамог кожнаму  удзельніку вечара ўзяць пастанову  на адвэнт.

Апублікавана ў Навіны

Уся моладзь сабралася ў араторыі, дзе кожны змог павандраваць у перыядзе 2000-2015 гадоў. Дрэскодам вечара стаў яскравы чырвоны колер на  адзенні кожнага удзельніка. Вечар быў падзелены на 3 часткі: перыяд 2000-2005гг, 2006-2010 гг, 2011-2015 гг.

Апублікавана ў Навіны

22 лістапада ў смаргонскім араторыі імя св.Яна Боско адбылася ўрачыстасць Хрыста Валадара.

Апублікавана ў Навіны

Пад гукі спеўнага аргана
Паўнюткі светлае тугі
Плыве чысцютка, раскавана
Жыцця жывога вечны гімн.

 

21 лістапада ў араторыі імя св. Яна Боска ў Смаргоні прайшоў ужо пяты музычны фестываль “Цэцыліяда”.  Фестываль сабраў больш за 150 удзельнікаў.

Апублікавана ў Навіны

У нядзелю 8 лістапада ў смаргонскім араторыі імя св. Яна Боско адбылося музычнае шоў для дзяцей. У гэтым мерапрыемстве ўдзельнічала каля 50 чалавек. Пасля святой імшы для дзяцей распачалася вельмі цікавая праграма, якую прыгатавала с. Валянціна Кот FMA разам з памочнікамі аніматараў.

Апублікавана ў Навіны

Вакацыі з Богам адбыліся  з 26 па 30 кастрычніка ў смаргонскім араторыі імя св. Яна Боско.

На працягу пяці дзён с. Валянціна FMA, кс. Павел Шчарбіцкі SDB, кл. Юрый Пашкавец SDB, аніматары і памочнікі дапамагалі дзецям бліжэй пазнаёміцца з Бібліей, а дакладней – са “Старым заветам”.

Апублікавана ў Навіны

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Памятайце, што ўшанаванне нядзельных свят прыносіць Божае благаслаўленне на ўсе справы тыдня

Св. Ян Боско