У нядзелю 13 сакавіка ў Араторыі імя св. Яна Боско адбылося спартыўнае мерапрыемства пад назвай “Хутчэй, вышэй, мацней”.
Субота 27 лютага 2016 г. для смаргонскай моладзі пачалася крыжовым шляхам на тэму “Учынкі Міласэрнасці для цела бліжняга”, які быў падрыхтаваны салезіянамі супрацоўнікамі.
21 лютага ў араторыі імя св. Яна Боска у г .Смаргонь адбылося свята ўсіх хлопчыкаў і мужчын. Яго ладзілі салезіяне супрацоўнікі, кандыдаты ў аніматары, памочнікі аніматараў пры дапамозе сястры Вялянціны Кот FMA і кс. Паўла Шчарбіцкага SDB. Больш за 80 удзельнікаў сабралася ў араторыі на гэта мерапрыемства. Свята мела і выхаваўчую мэту: удзельнікі мелі магчымасць паразважаць над якасцямі і ўменнямі сапраўднага мужчыны, абаронцы Бацькаўшчыны.
У смаргонскім араторыі імя cв. Яна Боско адбыўся карнавал для моладзі і дзяцей. Моладзь святкавала ў суботу вечарам. Як заўсёды, свята распачалося св. Імшой а 18 гадзіне.
Кожны год Салезіанская сям'я ва ўсім свеце адзначае ўрачыстасць святога Яна Боско, Смаргонь не стала выключэннем.
16 студзеня ў смаргонскім Араторыі імя св. Яна Боска, пасля больш чым шасцігадовага перапынку, распачалася моладзевая гульня “Бітва мікрараёнаў-2016”.
Ініцыятарам праекта гульні выступілі салезіяне супрацоўнікі.
Малады і недысцыплінаваны чалавек заўсёды будзе нешчаслівым.