У панядзелак 12 верасня 2016 года ў Смаргоні адбылася арганізацыйная сустрэча Салезіянаў з усёй Беларусі, у якой удзельнічала 15 сабратоў. Анімаваў сустрэчу настаяцель дэлегатуры кс. Віктар Гайдукевіч SDB, які ў мінулым месяцы паўторна быў прызначаны на выкананне сваёй місіі.
28 жніўня ў Смаргоні ў парафіі св. Міхала Арханёла адбылася ўрачыстая прыміцыйная Імша а. Алега Каралёва SDB. Святара-прыміцыянта прывітаў пробашч парафіі а. Алег Жураўскі SDB, выказаўшы шчырыя словы радасці ад імя ўсіх вернікаў.
З 18 па 21 ліпеня ў Вайнідзенятах непадалёку ад Смаргоні адбыліся Вакацыі з Богам – 2016 для для дзяцей 5-11 класа на тэму: “Міласэрны Бог. Учынкі міласэрнасці”.
З 11 па 15 ліпеня ў араторыі імя св. Яна Боско ў Смаргоні прайшлі Вакацыі з Богам для дзяцей з першага па чацвёрты клас на тэму “Мама Маргарыта - Настаўніца Міласэрнасці”.
Пасля завяршэння Святой Імшы і бласлаўлення распачалася святочная праграма падрыхтаваная моладдзю.
Усім прысутным было прапанавана падзяліцца на чатыры каманды і адправіцца ў імправізаваную вандроўка на самалёце. Праз вясёлыя спевы, бансы і гульні, а таксама з дапамогай вядучых быў раскрыты дэвіз салезіянскай сям’і на бягучы год: “З Езусам, разам перажываем прыгоду Духа Святога”.
З 6 па 15 чэрвеня 20 дзяўчынак з дзіцячага хора з парафіі св. Міхала Арханёла са Смаргоні праводзілі свой летні адпачынак з Богам у Шчучыне ў доме айцоў Піяраў. Арганізатарам гэтага адпачынку была с.Вераніка Блізнюк – салезіянка са Смаргоні.
Калі чый-небудзь сын пакідае сваіх бацькоў, каб адказаць на сваё пакліканне, Езус Хрыстус сам займае мейсца ў гэтай сям'і.