Салезіянская сям’я ў Смаргоні (святары, сёстры, салезіяне супрацоўнікі, аніматары, дзеці і моладзь) ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі сабралася разам, каб узнесці свае малітвы да Марыі і адсвяткаваць 175-ы Дзень нараджэння Араторыя. Менавіта 175 гадоў таму у гэты дзень у Турыне (Італія) нарадзіўся першы салезіянскі араторый.
4 снежня ў араторыі св. Яна Боско (Смаргонь) адбылося свята св. Мікалая для дзяцей. Падчас мерапрыемства ўсе дзеці ўспаміналі добрыя моманты перажытага 2016-тага года, чакаючы прыхода святога Мікалая з пачастункамі.
26 лістапада ў салезіянскім араторыі смаргонскай парафіі Святога Міхала Арханёла чарговы раз арганізавалі «Андрэйкі» перад пачаткам Адвэнту. На свята сабралася каля 100 маладых людзей.
20 лістапада ў смаргонскім араторыі адбыўся баль Хрыста Валадара Сусвету. Святкаванне ўрачыстасці распачалося святой Імшой, пасля якой дзеці былі запрошаны на сапраўдны баль ў араторый св. Яна Боско, дзе іх чакалі жыхары казачных валадарстваў.
З 12 па 13 лістапада ў смаргонскім араторыі імя св. Яна Боско адбылася агульнабеларуская фармацыя аніматараў і кандыдатаў у аніматары. На ёй сустрэліся амаль ўсе аніматары і кандыдаты з усёй Беларусі: Мінска, Смаргоні, Дзятлава і Бараўлян.
Калі б не свяцілі ні сонца, ні месяц на зямлю,
Свяцілі б зоркі Твае і асвятлялі душу.
Маці Нябёсаў і Маці Зямлі — як прыгжа гучыць.
Мы будзем песні спяваць,
Вянкі з малітваў сплятаць.
Патрэбна часам прыкрыць свае вочы і вушы на рэчы, які развесяляюць і задавальняюць цела. Яно павінна больш падпарадкавацца духу, каб магло лепш служыць на Хвалу Пана. Каб ніколі не сталася так, што цела пануе над душой.