19 лютага ў араторыі пры парафіі Cвятога Міхала Арханёла ў Смаргоні адбылося свята для хлопцаў і іх татаў.
З 11 па 12 лютага ў Смаргоні была праведзена сустрэча для дзяўчат аб пакліканні, арганізаваная сёстрамі-салезіянкамі. На сустрэчы выказалі жаданне прыехаць дзяўчынкі з розных куткоў Беларусі, колькасць удзельнікаў склала амаль 30 чалавек.
Святары, сёстры, аніматары, салезіяне-супрацоўнікі, дзеці, а таксама іх родныя і блізкія, нягледзячы на штодзённыя клопаты і абавязкі, стварылі ў араторыі сапраўднае сямейнанае свята.
22 студзеня Салезіянская сям’я святкуе ўспамін благаслаўлёнай Лаўры Вікуньі (дзяўчынка выхоўвалася сёстрамі салезіянкамі), а 24 студзеня прыпадае свята святога Францішка Сальскага — святога, якога ксёндз Боско выбраў галоўным апекуном Салезіянскай сям’і. Таму 22 студзеня ў араторыі святога Яна Боско ў Смаргоні прайшла вясёлая і салодкая сустрэча дзяцей з двума гэтымі святымі.
З 14 па 15 студзеня ў араторыі св. Яна Боско ў Смаргоні прайшла сустрэча міністрантаў салезіянскіх парафій, у якой прынялі ўдзел больш за дваццаць чалавек ад 13 гадоў і старэйшых.
З вялікім поспехам прайшла ў мінулым годзе «Бітва мікраранаў» у смаргонскім араторыі імя св. Яна Боско. Мерапрыемства аб’яднала больш за сотню маладых людзей з усяго горада, дарэчы, не толькі католікаў. Таму навіна пра другую «Бітву мікрараёнаў» была вельмі чаканай. І першы тур прайшоў у араторыі 14 студзеня.
19 снежня ў Смаргоні сабраты салезіяне, сёстры салезіянкі, прынавіцыі, а таксама іх бацькі і родныя сабраліся разам на дзяленне аплаткай.
Выкінце з вашага сэрца грэх і сувязь з ім. Будзеце ведаць дастаткова, каб збавіць свае душы