Паказаць змесціва па тэгу: Смаргонь

Субота 27 лютага 2016 г. для смаргонскай моладзі пачалася крыжовым шляхам на тэму “Учынкі Міласэрнасці для цела бліжняга”, які быў падрыхтаваны салезіянамі супрацоўнікамі.

Апублікавана ў Навіны

21 лютага ў араторыі  імя св. Яна Боска у г .Смаргонь адбылося свята ўсіх хлопчыкаў і мужчын. Яго ладзілі салезіяне супрацоўнікі, кандыдаты ў аніматары, памочнікі аніматараў пры дапамозе сястры Вялянціны Кот FMA  і кс. Паўла Шчарбіцкага SDB.  Больш за 80 удзельнікаў сабралася ў араторыі на гэта мерапрыемства. Свята мела і выхаваўчую мэту: удзельнікі мелі магчымасць паразважаць над якасцямі і ўменнямі сапраўднага мужчыны, абаронцы Бацькаўшчыны.

Апублікавана ў Навіны

У смаргонскім араторыі імя cв. Яна Боско адбыўся карнавал для моладзі і дзяцей. Моладзь святкавала ў суботу вечарам.  Як заўсёды, свята распачалося св. Імшой а 18 гадзіне.

Апублікавана ў Навіны

Кожны год Салезіанская сям'я ва ўсім свеце адзначае ўрачыстасць святога Яна Боско, Смаргонь не стала выключэннем.

Апублікавана ў Навіны

16 студзеня ў смаргонскім Араторыі  імя св. Яна Боска, пасля больш чым шасцігадовага перапынку,  распачалася моладзевая гульня “Бітва мікрараёнаў-2016”.

Ініцыятарам  праекта гульні выступілі салезіяне супрацоўнікі.

Апублікавана ў Навіны

У смаргонскім араторыі імя св. Яна Боска з 4 па 6 студзеня адбыліся вакацыі з Богам , якія сабралі каля 70 дзяцей.На працягу трох дзён с. Валянціна FMA, кс. Павел SDB разам з аніматарамі дапамагалі дзецям лепш зразумець падзеі Божага нараджэння.

Апублікавана ў Навіны

Адразу пасля навагодніх святаў хлопцы і дзяўчаты са смаргонскага Савіо-клуба выехалі на двухдзённы адпачынак і духоўныя практыкаванні ў Лебедзева. Канікулы сталі для іх добрай нагодай, каб пабыць разам, лепш пазнаць адзін аднаго, а таксама пазнаёміцца з некаторымі правіламі сваёй суполкі і абмеркаваць іх.

Апублікавана ў Навіны

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Шчыра маліцеся праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі і будзеце заўсёды радаснымі, вельмі радаснымі.

Св. Ян Боско