7 мая ў Смаргоні моладзь з салезіянскага араторыя ў Мінску, які дзейнічае пры парафіі св. Яна Хрысціцеля, разам з дарослымі праз тэатральную ігру, спеў і танец распавяла пра жыццё, дзейнасць і мучаніцкую смерць ксяндза Уладзіслава Вячорка, салезіяніна, які ахвярна служыў вернікам у мястэчку Параф’янава на Глыбоччыне.
Напрыканцы веснавых вакацый, 1-2 красавіка, у смаргонскім араторыі імя св. Яна Боско пры парафіі Святога Міхала Арханёла адбыўся начлег для міністрантаў – адмысловы адпачынак, падчас якога хлопцы мелі магчымасць памаліцца, адпачыць, пагуляць у розныя гульні і проста добра правесці час. У сустрэчы прынялі ўдзел 18 міністрантаў. Адказнымі за начлег былі кс. Павел Шчарбіцкі SDB і кл. Міхаіл Вішнеўскі SDB.
29-31 сакавіка ў смаргонскім араторыі імя св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі св. Міхала Арханёла, адбыўся вясенні адпачынак для дзяцей.
26 сакавіка рэлігійная каталіцкая місія “Таварыства святога Францішка Сальскага” правяло другую Аратарыяду для дзяцей з 5 па 7 клас з усіх салезіянскіх араторыяў Беларусі. Спаборніцтвы адбываліся ў араторыіі імя святога Яна Боско, які працуе пры парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Мінску.
20 сакавіка ў араторыі св. Яна Боско пры парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні адбылося свята ў гонар св. Юзафа для татаў і хлопчыкаў.
31 студзеня салезіянская сям’я ва ўсім свеце адзначае ўрачыстасць свайго заснавальніка святога Яна Боско. У кожным месцы прысутнасці салезіянаў на Беларусі адбыліся святочныя мерапрыемствы. У парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні ўрачыстую святую Імшу ўзначаліў біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.
Быць сябрам ксяндза Боско, гэта значыць дапамагчы збавіць тваю душу.