Паказаць змесціва па тэгу: Смаргонь

Пятніца, 17 Чэрвень 2016 15:49

"Вясёлыя ноткі" у Шчучыне

З 6 па 15 чэрвеня 20 дзяўчынак з дзіцячага хора з парафіі св. Міхала Арханёла са Смаргоні праводзілі свой летні адпачынак з Богам у Шчучыне ў доме айцоў Піяраў. Арганізатарам гэтага адпачынку была с.Вераніка Блізнюк – салезіянка са Смаргоні.

Апублікавана ў Навіны
Панядзелак, 13 Чэрвень 2016 17:19

Сакрамэнт Бежмавання ў Смаргоні

12 чэрвеня ў парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандар Яшэўскі SDB удзяліў сакрамэнт канфірмацыі. Сакрамэнт хрысціянскай сталасці атрымала 129 чалавек.

Апублікавана ў Навіны
Субота, 11 Чэрвень 2016 20:58

Юбілей кс. Юзафа Занеўскага SDB

11 чэрвеня салезіянская сям’я Беларусі сабралася ў горадзе Смаргонь, каб адсвяткаваць агульны для ўсіх, але асобны для кожнага юбілей. Выдатнай нагодай для сумеснага святкавання стала 75-годдзе з дня нараджэння і 50-годдзе манаскага жыцця ксяндза Юзафа Занеўскага SDB.

Апублікавана ў Навіны
Аўторак, 31 Май 2016 14:45

Свята сям’і ў Смаргоні

29 мая у Смаргоні (парафія Св. Міхала Арханёла) з нагоды Дня дзіцяці адбылося «Свята сям’і», якое падрыхтавала Салезіянская сям’я з аніматарамі, моладдзю і  бацькамі.

Апублікавана ў Навіны

21 мая ў парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні адбылася агульнабеларуская салезіянская ўрачыстасць Марыі Успамогі Хрысціянаў. Галоўнай тэмай гэтага святкавання былі словы св. Яна Боско: "Даверцеся Марыі, і вы ўбачыце, што такое цуды".

Апублікавана ў Навіны

Падчас Імшы ў гонар святога Дамініка Савіо 6 мая ўдзельнікі Савіо-клуба ў Смаргоні ўрачыста склалі абяцанні, над якімі разважалі цэлы год. Просячы заступніцтва святога Дамініка, яны прысягнулі жыць у еднасці з Езусам і Марыяй, пабожна ўдзельнічаць у Імшах, адказна выконваць свае абавязкі, з любоўю і павагай адносіцца да кожнага чалавека.

У гаміліі падчас Імшы кс. Павел Шчарбіцкі SDB расказаў пра дар сяброўства, праз якое мы можам набліжацца да святасці, а таксама ўспомніў пра асобу маладога святога, які заўсёды з’яўляўся прыкладам добрага і вернага сябра. У звароце да хлопцаў і дзяўчат святар падкрэсліў: “Нягледзячы на тое, што Дамінік Савіо малады святы, ён з’яўляецца прыкладам сілы, мужнасці, нецярпімасці да граху”. Таксама, па словах святара, нельга змарнаваць ні хвіліны часу ў імкненні да святасці і кожны чалавек заўсёды павінен быць гатовым стаць перад Нябесным Айцом.

Павіншаваць моладзь з гэтай падзеяй прыйшлі іх бацькі, ксяндзы і сёстры, старэйшыя ўдзельнікі Савіо-клуба, міністранты, дзеці і моладзь. Пасля Імшы ўсе парафіяне былі запрошаны на салодкі пачастунак у араторый, дзе і прадоўжылася святкаванне.

Фотаздымкі – Элліна Урбанайць

Апублікавана ў Навіны

З 26 па 29 красавіка ў салезіянскім Араторыі імя Святога Яна Боско ў Смаргоні адбыўся спартыўны турнір. Гэты турнір быў прысвечаны Святому Дамініку Савіо, літургічны ўспамін якога прыпадае 6 мая.

Апублікавана ў Навіны

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Калі чый-небудзь сын пакідае сваіх бацькоў, каб адказаць на сваё пакліканне, Езус Хрыстус сам займае месца ў гэтай сям'і

Св. Ян Боско