Паказаць змесціва па тэгу: Смаргонь

23 верасня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч прызначыў двух новых ганаровых канонікаў катэдральнага капітула Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Казіміра.

Апублікавана ў Навіны

Лета – гэта час адпачынку, час пілігрымак, вакацый, воркшопаў і шматлікіх іншых карысных спраў. Але час ляціць вельмі хутка і лета мінае, пачынаецца новы навучальны год, а разам з ім новыя выклікі і новыя прыгоды. Рэдакцыя sdb.by вырашыла паразмаўляць з арганізатарамі “Бітвы мікрараёнаў” - адной з самых буйных моладзевых акцый, якія адбываюцца ў салезіянскай Беларусі падчас навучальнага года. А менавіта з Ларысай Валынец ASC, Аляксандрам Манчаком ASC і Веранікай Рогач, кандыдаткай у салезіяне- супрацоўнікі.

Апублікавана ў Інтэрв'ю
Аўторак, 29 Жнівень 2017 14:28

Рада араторыяў адбылася ў Смаргоні

26 жніўня ў Смаргоні адбылася важная падзея для салезіянскай сям’і Беларусі - Рада араторыяў.  На ёй прысутнічалі салезіянскія святары і сёстры, салезіяне-супрацоўнікі, аніматары, а таксама прадстаўнікі розных суполак, якія прымаюць актыўны ўдзел у жыцці салезіянскай сям’і Беларусі. Усяго 25 чалавек на чале з рэгіянальным настаяцелем салезіянаў Беларусі кс. Віктарам Гайдукевічам SDB разважалі над эфектыўнасцю працы па выхаванні моладзі і дзяцей.

Апублікавана ў Навіны

Сустрэчы салезіянскай моладзі Беларусі і Германіі, якія адбываліся некалькі год таму, аднавіліся. 3 31 ліпеня па 12 жніўня шаснаццаць маладых людзей з Беларусі былі запрошаны ў Мюнхен для ўдзелу ў летнім лагеры, які меў адукацыйны характар. Арганізатарамі былі кс. Віктар Гайдукевіч SDB (Беларусь), кс. Альфонс Фрыдрых SDB (Германія), настаўніца Марціна Райдэр (Германія), нямецкія медыяльныя агенцтвы St. Michael Verbund і Don Bosco Media. Яны прапанавалі моладзі адукацыйны праект на тэму «Грамадзянская мужнасць».

Апублікавана ў Навіны
Аўторак, 25 Ліпень 2017 21:56

Дзіцячы летнік адбыўся ў Смаргоні

З 10 па 21 ліпеня ў смаргонскім араторыі імя св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі Святога Міхала Арханёла, адбыўся дзіцячы летнік. Тэмай сёлетняга адпачынку было жыццё і асоба св. Марыі Дамінікі Мадзарэлла, якая з’яўляецца сузаснавальніцай сясцёр-салезіянак. Дзеткі кожны дзень пазнавалі адметнасці з жыцця святой, якія пазней стараліся ажыцявіць у штодзённасці.

Апублікавана ў Навіны

11 ліпеня жыхары горада Смаргонь урачыста прывіталі выяву Фацімскай Мадонны, якая пілігрымуе па Гродзенскай дыяцэзіі. Вернікі а васямнаццатай гадзіне вырушылі ад касцёла св. Міхала Арханёла ў бок галоўнага скрыжавання горада, каб там сустрэць сваю Маці. Амаль праз увесь горад ва ўрачыстым шэсці мясцовыя жыхары неслі цудоўную фігуру да салезіянскага касцёла. У працэсіі ўдзельнічала шмат дзетак, якія неслі блакітныя шары.

Апублікавана ў Навіны
Пятніца, 23 Чэрвень 2017 10:16

Рух “Маці ў малітве” у Смаргоні

З кастрычніка 2016 года ў смаргонскай парафіі Св. Міхала Арханёла дзейнічае малітоўная суполка “Маці ў малітве”. Пра тое, як і калі яна паўстала і якую дзейнасць вядзе распытаў sdb.by.

Апублікавана ў Артыкулы
Тэгі

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Калі з’яўляемся хрысціянамі, павінны наследаваць Езуса Хрыста таксама і ў цярпенні

Св. Ян Боско