21 жніўня ў парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні адбылося ўвядзенне на пасаду пробашча ксяндза Артура Ляшнеўскага SDB. Чын увядзення здзейсніў біскупскі вікарый і дэкан Астравецкі кс. Юзаф Багдзевіч.
“Дзякуй Табе, Пане, што Ты мяне выбраў!” – словы гэтага дэвізу вельмі яскрава перадаюць настрой і сэнс святочнай Эўхарыстыі, падчас якой у парафіі Святога Міхала Арханёла ў Смаргоні складалі падзяку Богу за 25-годдзе манаскіх абяцанняў с. Веранікі Блізнюк і за 150 гадоў з моманту заснавання Кангрэгацыі Дачок Марыі Успамогі.
У смаргонскім араторыі імя св. Яна Боско, які дзейнічае пры мясцовай парафіі св. Міхала Арханёла, прайшоў адпачынак для дзяцей, прысвечаны благаслаўленаму Карло Акуцісу.
Летні адпачынак для дзяцей смаргонскай парафіі Св. Міхала Арханёла прайшоў ва Уселюбе з 9 па 16 ліпеня.
25 чэрвеня адбудзецца святарскае пасвячэнне дыякана Міхаіла Радзевіча SDB, члена Таварыства св. Францішка Сальскага Святарскае пасвячэнне адбудзецца праз ускладанне рук і кансэкрацыйную малітву Яго Эксцэленцыі Тадэвуша Кандрусевіча, арцыбіскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі на пенсіі.
У суботу 4 чэрвеня ў смаргонскай парафіі Св. Міхала Арханёла ўрачыста адзначылі юбілей 60-годдзя святарства і 70 год манаскага жыцця ксяндза каноніка Здзіслава Вэдэра SDB.
29 мая ў араторыі св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі Святога Міхала Арханёла ў Смаргоні, адбылося свята сям’і для дзяцей і іх бацькоў.
Давярайце сваё жыццё Марыі і ўбачыце, што такое цуды.