Паказаць змесціва па тэгу: SDB

24 мая падчас святой Імшы, якую ўзначаліў арцыбіскуп Паола Пеццы, Мітрапаліт архідыяцэзіі Божай Маці ў Маскве, на пасаду пробашча катэдральнага касцёла Беззаганнага Зачацця Панны Марыі ўступіў кс. Уладзімір Кабак SDB, які нарадзіўся ў Смаргоні.

Апублікавана ў Салезіянскі свет

20 мая ў парафіі Cв. Міхала Арханёла ў Смаргоні прайшла агульнабеларуская салезіянская ўрачыстасць Марыі Успамогі Хрысціянаў. На гэтым свяце адбылася яшчэ адна значная падзея – біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і біскупскі вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці адзначыў 25-годдзе манаскага жыцця.

Апублікавана ў Навіны

З 29 па 30 красавіка ў мінскім араторыі імя св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі св. Яна Хрысціцеля, салезіяне  прымалі ў гасцях хлопцаў ва ўзросце ад 14 год, якія жадаюць распазнаць сваё жыццёвае пакліканне. Гэтай магчымасцю скарысталася больш 10-ці маладых людзей  з Бараўлян, Дзятлава і Мінска.

Апублікавана ў Навіны
Чацвер, 04 Май 2017 00:27

Гісторыя

ГІСТОРЫЯ САЛЕЗІЯНСКАГА ТАВАРЫСТВА

        Салезіянскае Таварыства заснаваў святы Ян Боско і назваў яго ў гонар свайго нябеснага апекуна св. Францішка Сальскага. Мэта заснавання Таварыства лепш за ўсё, напэўна, выказана ў першых словах яго статута: " Хрысціянская дасканаласць яго членаў дасягаецца духоўнымі і цялеснымі намаганнямі на карысць моладзі, асабліва маламаёмаснай, а таксама падрыхтоўкай юнакоў да святарства".

Апублікавана ў Дзейнасць
Тэгі
Серада, 03 Май 2017 20:52

Наш Дух

Ксёндз Боско быў апосталам свайго мотто: “DA MIHI ANIMAS, CAETERA TOLLE (дай мне душы, усё астатняе забяры). Сумеў ён сабраць вакол сябе мноства людзей, зацікаўленных збаўленнем маладых людзей. Кожны прыхільнік Яна Боско асвячаецца праз практыкаванне жывой веры, надзеі звязанай з пакліканнем, любові ў кансэкрацыі, а таксама праз  мабілізацыю пад час працы і ўмеркавання, ўдасканаленага сувяззю з Богам, каб выйсці на сустрач бліжняму, асабліва да маладых , апушчаных людзей.

Апублікавана ў Дзейнасць
Тэгі
Серада, 03 Май 2017 20:46

Наш Герб

Герб Салезіянскага Таварыства ўпершыню з'явіўся ў цыркуляры ксяндза Боско ад 8 снежня 1885 года. Кампазіцыю на гербавым фоне намаляваў прафесар Бойдзі. Герб з’яўляецца сімвалам і багаццем салезіянскай духоўнасці. Уся кампазіцыя складаецца з асобных сімвалаў, якія нясуць у сабе хрысціянскую і салезіянскую сімволіку.

Апублікавана ў Дзейнасць
Тэгі

У нядзелю, 30 красавіка 2017 года, у Ватыкане паведамілі пра тое, што Папа Францішак прызначыў кс. Віталія Крывіцкага SDB, пробашча парафіі святога Пятра ў г. Адэсе, біскупам Кіеўска-Жытомірскай дыяцэзіі ва Украіне.

Апублікавана ў Салезіянскі свет

Думкі ксяндза Боско

Калі мы хочам, каб нашы духоўныя і матэрыяльныя інтарэсы былі ў парадку, мы павінны найперш клапаціцца пра тое, каб у парадку былі Божыя інтарэсы. Паклапоцімся пра духоўнае і маральнае дабро нашага бліжняга праз міласэрныя ўчынкі

Св. Ян Боско