У рамках праекта “Сабраты ў фармацыі” каманда SDB.by/news працягвае знаёміць вас з тым, як умацоўваюцца ў сваім пакліканні і які вопыт перажываюць клерыкі з Беларусі. На гэты раз сваім досведам дзеліцца кл. Артур Ляшнеўскі SDB.
Адна з адметнасцяў валожынскай зямлі — старадаўняе мястэчка Ракаў. Нібы магутны карабель, лунае над ім велічны касцёл. За вёскаю, на старых каталіцкіх могілках, стаіць яшчэ адна святыня — капліца св. Ганны. Інтэр’ер гэтага могілкавага храма просты, нават сціплы, аднак наведвальніку кідаецца ў вочы невялікі абраз у бочным алтары капліцы. На ім — святы Ян Боско ў атачэнні шматлікіх дзяцей і моладзі. Гэты абраз быў замоўлены адным са святароў ракаўскай парафіі — кс. Янам Такарскім SDB, верным духоўным сынам св. Яна Боско.
Бл. Міхал Руа (9.06.1837 – 6.04.1910) быў першым пераемнікам святога Яна Боско. З’яўляўся прыкладам па коры і радыкальнай святасці.
Бл. Філіп Рынальдзі (28.05.1856–5.12.1931) быў адным з генералаў Салезіянскага таварыства.
Каманда SDB.by/news запускае праект “Сабраты ў фармацыі”. Праект накіраваны на тое, каб кожны жадаючы мог даведацца, як умацоўваюцца ў сваім пакліканні і які вопыт перажываюць сабраты з Беларусі.
У карыстальнікаў інтэрнэту цяпер ёсць магчымасць узгадаць момант вечных манаскіх абяцанняў салезіяніна Aртура Ляшнеўскага SDB. Адпаведнае відэа з’явілася на ютуб канале sdb.by News, якое мы правануем вашай увазе.
Самае найлепшае, што можна зрабіць у гэтым свеце, — гэта прывесці згубленыя душы на шлях цнотаў, што вядзе да Бога.