3 верасня 2022 года ў мінскай парафіі святога Яна Хрысціцеля дыякан Марк Найдзіч SDB атрымаў святарскае пасвячэнне. Сакрамэнт удзяліў біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.
3 верасня праз ускладанне рук і кансэкрацыйную малітву біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB, Генеральнага вікарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адбудзецца святарскае пасвячэнне дыякана Марка Найдзіча SDB, члена Таварыства св. Францішка Сальскага.
21 жніўня ў парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні адбылося ўвядзенне на пасаду пробашча ксяндза Артура Ляшнеўскага SDB. Чын увядзення здзейсніў біскупскі вікарый і дэкан Астравецкі кс. Юзаф Багдзевіч.
З 26 чэрвеня па 1 ліпеня 2022 года салезіянская моладзевая евангелізацыйная пілігрымка здзейсніла пешае паломніцтва ў Будслаў, галоўны Марыйны санктуарый Беларусі.
Раніцай трэцяга дня СМЕП развітаўся з гасціннымі жыхарамі вёскі Нароч і вырушыў у шлях. Пілігрымам у гэты дзень было неабходна пераадолець 17 кіламетраў, каб дабрацца да Вілейкі.
26 чэрвеня са Смаргоні вырушыла 21-ая Салезіянская Моладзевая Евангелізацыйная Пілігрымка, #СМЕП21. Маладыя людзі разам са святарамі і сёстрамі распачалі свой шлях у Будслаў.
У суботу 18 чэрвеня ў салезіянскай парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні адбылася ўрачыстая святая Імша падзякі за дзевяць год служэння ксяндза Віктара Гайдукевіча SDB у якасці рэгіянальнага настаяцеля салезіянскага таварыства на Беларусі.
Няхай у гэтым годзе ласка Пана няспынна будзе з вамі