У панядзелак 7 верасня Марк Найдзіч SDB і Міхаіл Радзевіч SDB падчас урачыстай святой Імшы склалі вечныя манаскія абяцанні на рукі Генеральнага настаяцеля салезіянскага таварыства ксяндза Анхеля Фярнандэса Арцімэ.
Хрыстус уваскрос, каб чалавек знайшоў праўдзівае значэнне свайго існавання,
каб чалавек жыў паўнатой свайго жыцця: каб чалавек жыў з Бога і ў Богу.
(ANS - Рым) – Генеральны настаяцель салезіянскага таварыства ксёндз Анхель Фярнандэс Арцімэ заклікае салезіянаў па ўсім свеце да малітвы надзвычайнай Навэннай да Марыі Успамогі Хрысціянаў. Кс. Анхель запрашае аднавіць, як гэта рабіў ксёндз Боско, прысвячэнне салезіянскай сям’і апецы Найсвяцейшай Панны ў часы выпрабаванняў і пакут праз пандэмію каранавіруса.
(ANS - Рым) - “З чым параўнаю Валадарства Божае? Яно падобнае да закваскі, якую жанчына ўзяла і паклала ў тры меры мукі, аж усё ўкісла”. Гэтую цудоўную прытчу Езуса можна з поспехам ужыць у дачыненні да 28-ай Генеральнай Капітулы. Яна завяршылася раней, чым чакалася, але яе праца толькі пачалася: з часам яна распаўсюдзіць сваю вялікую сілу, прыносячы карысныя плады для усёй Кангрэгацыі.
Салезіяне з розных куткоў свету сабраліся разам, каб абмеркаваць актуальныя пытанні, якія ставіць перад імі сучаснасць. Тэматыка сёлетняй Капітулы ўяўляе сабой адначасова і канкрэтнае пытанне, якое прадстаўнікі таварыства задаюць самі сабе: якія салезіяне для сучаснай моладзі? Адказ на гэтае пытанне дапаможа салезіянам працягваць быць для маладога чалавека, як кажа Канстытуцыя, знакам Божай Любові. Гэтае пытанне з’яўляецца фундаментальным, таму што закранае ўсе аспекты жыцця салезіяніна святара, які павінен мець сэрца Добрага Пастыра: яго духоўнасць, яго фармацыю, яго адукацыю, яго асабістае сведчанне і гд. Варта дадаць, што актыўны ўдзел у падрыхтоўцы Капітулы прымала моладзь, якая мела магчымасць загадзя прадставіць свае ідэі і прапановы.
10 лютага ў Гродне адбыўся агульнабеларускі Дзень кансэкраванага жыцця. Прадстаўнікі манаскіх таварыстваў і законніцкіх супольнасцяў з усёй Беларусі прыбылі ў Гродзенскую катэдру, каб разам памаліцца і папрацаваць. Удзел у сустрэчы прынялі таксама прадстаўнікі салезіянскай сям’і.
Памятайце, што ўшанаванне нядзельных свят прыносіць Божае благаслаўленне на ўсе справы тыдня