Салезіянскі лагатып складаецца з двух, накладзеных адна на другую, піктаграм. Цэнтральная піктаграма чырвонага колеру, уяўляе сабой постаці трох стылізаваных людзей.
Алаізій Арыёнэ нарадзіўся 23 чэрвеня 1872 года ў Пантэкуронэ, у дыяцэзіі Тартона. Быў найменшым сярод чатырох братоў. Яго бацькамі былі Віктар Арыёнэ і Караліна Фэльтры. Імя Алаізій атрымаў падчас хросту ў гонар брата, які памёр у дзяцінстве. Другое імя было Ян у гонар святога, ва ўспамін якога адбылося хрышчэнне.
Ксёндз Боско з'яўляецца адным з тых святых, якія назаўсёды ўвайшлі ў гісторыю Касцёла і свету. Ён стаў вядомым як бліскучы педагог, "Айцец і настаўнік" моладзі, пісьменнік і журналіст, заснавальнік некалькіх законных супольнасцяў. Ён з’яўляецца стваральнікам стылю выхавання, які называецца папераджальная або прэвентыўная сістэма.
Жыццё з крыжам вядзе да Бога.