Працягваецца падарожжа беларускіх салезіянцаў прэнавіцыяў па Славакіі, працягваем агляд тэматык, над якімі разважаюць вадроўнікі, таксама вашай увазе наступныя фотаздымкі вандроўкі. Крыніца: http://sdb.by/news/80-naviny/504-drugaya-chastka-vandro-ki-prenavitsyya-u-slavakiyu
28 жніўня ў Смаргоні ў парафіі св. Міхала Арханёла адбылася ўрачыстая прыміцыйная Імша а. Алега Каралёва SDB. Святара-прыміцыянта прывітаў пробашч парафіі а. Алег Жураўскі SDB, выказаўшы шчырыя словы радасці ад імя ўсіх вернікаў.
У гэтым годзе ў прэнавіцыят да салезіянаў паступіла ажно чацвёра маладых людзей. А менавіта: Аляксандар Дёўкш, Міхаіл Вішнеўскі, Аляксей Ражко і Павел Мароз.
У нядзелю 14 жніўня ў санктуарыі Маці Божай Барунскай трое маладых семінарыста з салезіянскай сям’і панавілі свае манаскія абяцанні Чысціні, Паслухмянасці і Убоства.
Шаноўная Салезіянская Беларусь! Паведамляем, што ксёндз Віктар Гайдукевіч SDB пацверджаны Генеральным Настаяцелем на пасадзе інспектарыяльнага дэлегата салезіянаў на Беларусі на другое трохгоддзе.
17 ліпеня ў будынку новага касцёла імя Святога Яна Боско ў Серабранцы адбылася ўрачыстая Святая Імша з нагоды прыміцый новапрэзбітара Алега Каралёва SDB. Павіншаваць і падтрымаць ксяндза Алега ў гэты важны і прыгожы момант, калі ён робіць свой першы крок у святарскім жыцці, прыехала шмат шаноўных гасцей, сяброў і настаўнікаў, не толькі з нашай краіны, але і з-за мяжы.
16 ліпеня адбылася вельмі важная і радасная падзея для салезіянскай сям’і і ўсяго каталіцкага Касцёла, бо на аднаго працаўніка на ніве Панскай у нашай Бацькаўшчыне стала больш. Прыгожым суботнім ранкам, падчас урачыстай Святой Імшы, якая адбывалася ў будынку новага касцёла ў Серабранца, дыякан Алег Каралёў SDB склаў святарскія абяцанні на рукі біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB.
Хто ведае, што яго любяць, той таксама любіць.